Каталікі ў Волме збіраюць грошы на адбудову згарэлай плябаніі

Волма
У Волме ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Стаўбцоўскім дэканаце, дзе 25 лістапада ў выніку пажару згарэла парафіяльная плябанія, каталікі збіраюць грошы на адбудову.

Агонь цалкам знішчыў будынак старой школы, які з пачатку 2000-х гадоў быў прыстасаваны пад плябанію і парафіяльны дом, дзе жыў кс. пробашч Валянцін Станкевіч, а таксама праводзіліся заняткі па катэхезе і ўсе парафіяльныя мерапрыемствы.

У пажары загінулі парафіяльныя дакументы, кнігі і ўсе асабістыя рэчы святара, які цяпер жыве ў суседняй парафіі.

Аказаць дапамогу пастыру і вернікам можна, пералічыўшы грошы на разліковы рахунак супольнасці:

Р.р. BY81ВАРВ30153255200100000000

Код банка ВІСВАРВВY2Х

Белаграпромбанк

УНП 600403372

Прызначэнне плацяжу — добраахвотнае ахвяраванне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі