Для Вольгі праца праграмістам – сапраўднае хобі
Вольга Агафонава – праграміст. Цяпер яна жыве і працуе ў Віцебску. Шмат часу надае самаадукацыі, каб расці па кар’ернай лесвіцы. Сваю працу лічыць цікавай, творчай і карыснай, бо розныя праграмы палягчаюць жыццё іншых людзей. Гэтая прафесія дазваляе працаваць аддалена і жыць у любым пункце свету. Вольга пакуль яшчэ не ведае, у якой краіне хацелася б ёй жыць.
Маё імя – Агафонава Вольга, мне 23 гады, я з Наваполацка, але ў дадзены момант я жыву ў Віцебску. Працую я праграмістам у кампаніі “ЭПАМ Сістэмз”. Гэта, на дадзены момант, найбуйнейшая фірма ў Беларусі.
У нашай краіне быць маладой дзяўчынай 23-х гадоў даволі складана. Складана знайсці працу, бо цяпер працадаўцы патрабуюць вопыт. І знайсці першае месца працы вельмі добрае, якое будзе табе падабацца, – гэта як выйграць у латарэю. На шчасце, я выйграла, я так думаю.
Чым мне падабаецца мая праца праграмістам? Тым, што кожны дзень я сутыкаюся з новымі задачамі, ствараю нешта новае, і людзі гэтым карыстаюцца.
Я хацела б вывучыць, як распрацоўваць мабільныя прыкладанні. І чаму б не адкрыць новы аддзел і, напрыклад, кіраваць ім?
Люблю займацца спортам. І, на шчасце, кампанія прадастаўляе вельмі прыемныя бонусы: мы можам наведваць трэнажорную залу ў тым жа будынку, дзе знаходзіцца праца. Гэта вельмі зручна, што ты папрацаваў, спусціўся, пазаймаўся і пайшоў дадому.
На маё ўспрыманне свету, я сказала б, у асноўным, паўплывала мая мама, бо яна мяне выхоўвала. І яна заўсёды паважала мой выбар. І яна кажа: «Калі ты шчаслівая – я шчаслівая».
Дзякуючы маёй прафесіі я магу сёння жыць у Беларусі, а заўтра паехаць у тую ж самую Чэхію, у Прагу, і працаваць там. Пакуль што я не ведаю, у якой краіне я хачу жыць.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)