Ва Украіне створана незалежная Праваслаўная Царква

8b5d9cf510aab9b69f2bad70d44ada94_1544884442_extra_large

15 снежня на ўстаноўчым саборы ў кіеўскім Сафійскім саборы пад кіраўніцтвам прадстаўніка Канстанцінопальскага патрыярхату мітрапаліта Эмануіла Гальскага была створана аўтакефальная Праваслаўная Царква ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы перад людзьмі, якія сабраліся перад саборам.

Паводле яго, новую аб’яднаную царкву заснавалі сабор і ўсе епіскапы Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату і Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, а таксама група епіскапаў Украінскую Праваслаўную Царкву Маскоўскага Патрыярхату.

Зверхнікам новай царквы стаў 39-гадовы былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП Епіфаній (Думенка). Ён заклікаў да далучэння ўсіх астатніх вернікаў Украіны, адзначыўшы, што дзверы новай Царквы адкрытыя для ўсіх. Разам з тым, паводле яго, у новай Царквы яшчэ шмат справаў наперадзе.

Напачатку студзеня 2019 года Пятро Парашэнка і Епіфаній (Думенка) павінны наведаць Канстанцінопаль, каб атрымаць томас аб аўтакефаліі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі