Колькі замежнікаў і колькі за мяжой: статыстыка Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі

ksiondz

Колькі ў Беларусі служыць каталіцкіх святароў-замежнікаў? Колькі беларускіх святароў служыць за мяжой? З якіх і ў якіх краінах адпаведна? Такія пытанні атрымалі карэспандэнты Krynica.info ад чытачоў. Адказаць на іх пагадзіўся прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, ксёндз-канонік Юрый Санько.

Пакуль статыстыка ёсць толькі па Віцебскай дыяцэзіі, але мы спадзяемся атрымаць дадзеныя і па іншых дыяцэзіях – Гарадзенскай, Менска-Магілёўскай і Пінскай.

Паводле дадзеных Віцебскай дыяцэзіі, па стане на 2017 год, у ёй служаць 88 святароў. З іх замежнікамі з’яўляюцца 27 чалавек, ці каля 30%, якія паходзяць з Польшчы, Малдовы і Расеі.

Паходзяць з тэрыторыі дыяцэзіі і святары, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі, праўда, іх колькасць у разы меншая за колькасць замежных святароў на Віцебшчыне. Гэтак, адзін святар зараз вучыцца за мяжой, а чатыры – нясуць служэнне. Робяць яны гэта ў Іспаніі, Ірландыі, Італіі, Польшчы, Чадзе ды Крыме. Верагодна, што да іх ліку аднесены ў тым ліку ўраджэнец Браслава кс. Аляксандр Амяльчэня, які з’яўляецца кіраўніком беларускай рэдакцыі Vatican News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі