Вернікі парафіі ў Шчучыне павіншавалі з днём народзінаў Папу Францішка (відэа)

Вернікі каталіцкай парафіі святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне, у якой кожны 13-ы дзень месяца (ва ўспамін Маці Божай Фацімскай) ужо каля 25 гадоў моляцца аб прыезд Папы на Беларусь, павіншавалі Папу Францішка з Днём нараджэння!

І запісалі кароценькае віншаванне яму:

Папа Францішак (у свеце Хорхе Марыё Берголлё) нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Аргентыне. Святарскі сан ён прыняў у 1969 годзе, манаства ў ордэне езуітаў – у 1973-м. У 1992 годзе стаў біскупам, у 2001-м – кардыналам, а 13 сакавіка 2013 года быў абраны Папам Рымскім.

a. Віталій Слука SP

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі