200-годдзе спеву «Ціхая ноч» адсвяткуюць у Беларусі калядным канцэртам у оперным тэатры
26 снежня ў камернай зале Вялікага тэатра оперы і балету ў Мінску адбудзецца ўрачысты калядны канцэрт з нагоды 200-годдзя спеву «Ціхая ноч». Арганізатары канцэрту – пасольства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі.
Упершыню знакамітая песня «Ціхая ноч, святая ноч» прагучала ў аўстрыйскім гарадку Оберндорф у 1818 годзе. Адбылося гэта 24 снежня на Божае Нараджэнне.
Спеў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Мінскі канцэрт з нагоды 200-годдзя песні «Ціхая ноч» пройдзе з удзелам салістаў Томаса Вайнхапеля (Аўстрыя) і Юліі Лебядзенка (Беларусь/Аўстрыя).
У 2017 годзе Томас Вайнхапель атрымаў званне «Лепшы оперны спявак года». Як у аперэтах, так і ў оперы ён адчувае сябе як рыба ў вадзе. У дзяцінстве Вайнхапель быў салістам Венскага хору хлопчыкаў, з якім гастраляваў па ўсім свеце.
Канцэрт у Мінску стане для Томаса Вайнхапеля дэбютным выступленнем у Беларусі.
Ураджэнка беларускай сталіцы Юлія Лебядзенка сёння жыве і працуе ў Вене. У свой час спявачка была стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама перамагала на шматлікіх міжнародных конкурсах.
У якасці салісткі Юлія Лебядзенка выступае з рознымі сімфанічнымі і камернымі аркестрамі.
Томаса Вайнхапеля і Юлію Лебядзенка яднае творчае сяброўства, разам яны прадставяць у Мінску аўстрыйска-беларускую калядную праграму, у якую ўвойдуць беларускія калядкі, а таксама творы Брамса, Штольца, Моцарта, Мора і іншых аўтараў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)