Мітрапаліт Кандрусевіч: мы канцэнтруемся на пабудове касцёлаў у больш вялікіх гарадах

касцёл

Пытанне, што рабіць са старымі разбуранымі храмамі ў Беларусі, з’яўляецца вельмі цяжкім. Пра гэта 19 снежня на прэс-канферэнцыі заявіў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе карэспандэнт Krynica.info. “Ёсць мясціны, дзе проста не засталося вернікаў, не засталося католікаў”, — адзначыў ён.

У той жа час, падкрэсліў мітрапаліт, касцёлы будуюцца для вернікаў. “Мы цяпер канцэнтруемся на пабудове касцёлаў у больш вялікіх гарадах. Але на вёскі мы сёння ўвагу менш звяртаем, бо колькасць жыхароў вёскі памяншаецца, і рацыянальней было б там мець проста невялікую каплічку. Можа, купіць нейкі дом, што мы і робім, і там арганізаваць невялікую каплічку”, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго, у будаўніцтва касцёла для 20 чалавек не будуць укладвацца і спонсары.

Разам з тым сёння будуюцца касцёлы ў спальных раёнах Мінску, касцёлы ў Маладзечне, Магілёве, Гомеле і іншых месцах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі