Свята ў лістападзе: мітрапаліт Кандрусевіч заявіў пра дысбаланс у грамадстве

свеча

Каталіцкі Касцёл просіць зрабіць выходным днём 1 лістапада, а не 2 лістапада, як некаторыя свецкія беларусы. Пра гэта 19 снежня на прэс-канферэнцыі заявіў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе карэспандэнт Krynica.info. Гэта, паводле яго, выклікае пэўны дысбаланс.

Мітрапаліт нагадаў, што 1 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўрачыстасць усіх святых, а 2 лістапада – успамін усіх памерлых. “Мы прасілі першага. Гэта сусветная практыка. Я нават не магу прасіць другога, бо ў календары Каталіцкага Касцёла гэта не свята, а ўспамін, а свята – першага”, — адзначыў ён.

На яго думку, варта было б і Касцёлу, і грамадству абраць нейкую адну дату. Пры гэтым мітрапаліт нагадаў, што малітвы за памерлых пачынаюць адбывацца ўжо ўвечары 1 лістапада.

Таксама мітрапаліт не выключыў таго, што Касцёл будзе і надалей прасіць зрабіць выходным 1 лістапада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі