У справе ўкраінскай аўтакефаліі Касцёл у Беларусі чакае рашэння Ватыкана

Кандрусевіч2

У пытанні стаўлення да стварэння аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Украіны Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі чакае рашэння Ватыкана. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 снежня заявіў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе карэспандэнт Krynica.info.

Пакуль жа гэтае пытанне мітрапаліт ахарактарызаваў выключна як ўнутраную справу Праваслаўнай Царквы. Пры гэтым ён прызнаў, што сочыць за падзеямі ва Украіне і суперажывае тым цяжкасцяў, з якімі сутыкнулася Праваслаўная Царква.

На дадзены момант афіцыйнай рэакцыі Ватыкану няма, нагадаў арцыбіскуп. “А я не хачу ставіць воз перад канём”, — дадаў ён.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі