У Баранавічах пройдзе Калядная сустрэча каталіцкай моладзі, у Пінску – юнакоў-міністрантаў

реколлекции
У Баранавічах 5 студзеня ў касцёле святога Зыгмунта адбудзецца калядная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі.

Пачатак у 10.00. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых маладых людзей і абяцаюць прыемна здзівіць новым і нестандартным фарматам сустрэчы. У сувязі з тым, што яна пройдзе ў перыяд святкавання Божага Нараджэння, моладзь чакаюць спецыяльная калядная праграма, дзяленне аплаткай, знаёмства з арыгінальнымі музычнымі і евангелізацыйнымі праектамі, паведамляе catholic.by.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумары +375 29 226 44 29 (кс. Аляксандр)

У Пінску з 2 па 4 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага пройдзе сустрэча для міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць над пакліканнем. Пачатак сустрэчы 2 студзеня ў 14.00. Узрост удзельнікаў ад 13 гадоў.

Святары і семінарысты, якія арганізоўваюць фармацыйную сустрэчу, падрыхтавалі для юнакоў праграму, якая будзе карысная як для літургічнай службы алтара, так і для зацікаўленых пытаннямі распазнання паклікання.

Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, заглыбіцца ў малітву і таямніцы веры, правесці час разам са студэнтамі семінарыі.

Запіс па нумары +375 (25) 604 41 86, +375 (29) 727 31 98.

У Навагрудку 26-29 снежня манахи-францішкане запрашаюць юнакоў ад 14 гадоў на рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання і францішканскай духоўнасці. Інфармацыю можна атрымаць у арганізатараў па тэлефонах +375 (29) 888 97 82 (а. Павел Раманчук OFMConv), +375 (29) 556 77 98 (а. Яўген Голуб OFMConv).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі