Віцебская дыяцэзія рыхтуецца да Каталіцкай алімпіяды (відэа)

У Наваполацку 20 снежня каталіцкія святары і манахіні Віцебскай дыяцэзіі сабраліся на перадкалядную сустрэчу, каб памаліцца разам з біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячым святам.

НП
Сустрэча адбылася ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, паведамляе catholicnews.by.

Святую Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч, молячыся ў інтэнцыі, каб кожнае намаганне святара і манахіні прыносіла духоўную карысць людзям, а таксама павялічвала асабістую сувязь з Богам.

Прамаўляючы Божае слова, біскуп Алег засяродзіў увагу на тэме Божай любові да кожнага чалавека, якой часта святары навучаюць сваіх парафіянаў: “Любоў Божая не змяншаецца з-за таго, што я чалавек недасканалы і можа раблю не так як павінен. Яна заўсёды аднолькавая – бязмежная і такая, што калісьці Божага Сына прывяла на крыж. Любоў, якую Бог мае да мяне. Паспрабуем сёння, ламаючыся аплаткам, абудзіць у сабе тое пачуцце да іншага чалавека, што гэта сапраўды мой брат, мой сябра, гэта той, каго любіць Бог, а таму і з майго боку павінна быць прынамсі прабачэнне і акт зычлівасці да гэтага чалавека”.

НП
Пасля Святой імшы адбылася кароткая сустрэча, падчас якой біскуп Алег прывітаў новага святара – а. Алега Вайцяховіча  OFMCap, які служыць у Докшыцах, і новых манахіняў Марыю Пія Трапачову CR (Наваполацк) і с. Ігнацыю Чаеўскую MSF (Параф’янава).

Напярэдадні, 19 снежня, біскуп Віцебскі  удзяліў падчас Святой імшы сакрамэнт бежмавання маладым вернікам парафіі.

Таксама было агучанае паведамленне аб тым, што ў 2019 годзе ў Віцебскай епархіі пройдзе Каталіцкая алімпіяда ў форме тэстаў на веданне Святога Пісання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі