Біскуп Віцебскі: Улады стварылі замкнёнае кола вакол аднаўлення касцёла святога Антонія ў Віцебску

Буткевич
Каталіцкі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 18 снежня зладзіў перадкалядную сустрэчу з журналістамі. Прэс-канферэнцыя адбылася 18 снежня ў курыі Віцебскай дыяцэзіі.

Біскуп падвёў вынікі мінулага года, а таксама распавёў пра планы на 2019  год, у кастрычніку якога будзе адзначацца 20-ці гадовы юбілей утварэння дыяцэзіі, паведамляе catholicnews.by.

Біскуп Віцебскі паведаміў, што будуць праведзеныя мерапрыемствы па паглыбленні культу мучанікаў за веру – святароў з Росіцы, а таксама з Беразвечча (цяпер Глыбокага).

Таксама кіраўнік епархіі паведаміў, што каталіцкая адміністрацыя гатовая распачаць праектныя працы па аднаўленню касцёла святога Антонія ў Віцебску

Па словах іерарха, дыяцэзія ўжо мае неабходную суму для гэтых працаў, але для гэтага неабходны афіцыйны дазвол уладаў: “Былі праведзеныя археалагічныя даследаванні на месцы старога касцёла святога Антонія, быў часткова адкрыты падмурак. Далей стаіць пытанне выдзялення зямлі для правядзення праектных працаў. З гэтым звязана магчымасць правядзення акцыі па збору фінансавых сродкаў для будовы касцёла. Пакуль не маем акта аб выдзяленні зямлі, мы не маем права распачаць збор сродкаў для гэтай будоўлі”.

Па словах біскупа Буткевіча, пакуль што маецца замкнёнае кола: улады згодныя даць дазвол на будаўніцтва пры наяўнасці грашовых сродкаў, але, каб пачаць збіраць сродкі, неабходны афіцыйны дазвол уладаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі