Жанчыны з Ушачаў робяць ружанцы, каб зарабіць на рамонт касцёла

Ушачи
Парафіянкі касцёла ва Ушачах робяць ружанцы, каб зарабіць грошы на рамонт свайго храма. Гэтую ініцыятыву 18 снежня заклікаў падтрымаць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

“Вядома, гэта толькі адзін са спосабаў, бо рамонт святыні – гэта вельмі дарагая справа. Але такая ініцыятыва можа паспрыяць прыцягненню сродкаў па-за межамі Беларусі”, – кажа Алег Буткевіч, паведамляе catholicnews.by.

Касцёл ва Ушачах быў пабудаваны перад пачаткам Першай сусветнай вайны. Будынак моцна пацярпеў падчас падзей рэвалюцыі, грамадзянскай і савецка-польскай войнаў. У сярэдзіне 20-х гадоў савецкая ўлада забрала храм у вернікаў, а святара арыштавала. Пасля Другой сусветнай вайны больш за паўстагоддзя касцёл стаяў без даху. Намаганнямі вернікаў і ахвярадаўцаў два дзесяцігоддзі таму святыня была адноўленая і зараз тут рэгулярна праводзяцца богаслужэнні. Але храм патрабуе тэрміновага рамонта: паўстагоддзя без даху не прайшлі для яго бясследна.

Кожны можа зрабіць свой невялікі ўнёсак у справу рамонту храма ва Ушачах – замовіць ружанец для сябе або блізкіх па нумарах +375 (29) 598 45 17 (Ірына Вер’ясава), +375 (29) 291 41 63 (Ганна Струй) і +375 (29) 587 44 76 (кс. Віталь Галец).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі