З Іспаніі ў Польшчу: сталіцай 42-й сустрэчы Тэзэ стаў Вроцлаў
Каля 300 пілігрымаў з Беларусі бяруць удзел у 41-м Еўрапескім спатканні моладзі Тэзэ, якое з 28 снежня да 1 студзеня праходзіць у Мадрыдзе. Усяго ж на 41-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі Тэзэ прыехала больш за 15 тыс. удзельнікаў з Еўропы, а таксама госці з іншых кантынентаў.
Тэмай сустрэчы ў гэтым годзе стала ”Не забываймася на гасціннасць”. “Досвед гасціннасці ангажуе не толькі хрысціянаў з розных Цэркваў, але таксама вернікаў іншых рэлігій і нават няверуючых. Сярод цяперашніх цяжкасцяў, калі, здаецца, недавер набіре моц, ці зможам мець адвагу жыць гасціннасцю, тым самым даючы ўзрастаць даверу ў нас?” – піша прыёр супольнасці Тэзэ брат Алоіс ва ўступным слове да пілігрымаў.
Як адзначыў брат Алоіс, мы усе патрабуем досведу гасціннасці: і паўднёвая Еўропа, дзе шмат уцекачоў шукаюць паратунку ад вайны і небяспекі, але таксама ўсход Еўропы, дзе сваіх месцаў шукаюць тысячы працоўных мігрантаў з Украіны ды іншых краін. Шукаць шляхі паразумення з іншым, адрозным ад цябе чалавекам – такі заклік-прапанова Тэзэ на новы 2019 год.
Свае вітанні пілігрымам прыслаў Папа Францішак, кіраўнікі іншых цэркваў.
На вечаровай малітве 30 снежня па традыцыі прыёр супольнасці Тэзэ брат Алоіс абвясціў месцы наступных этапаў пілігрымкі даверу: у сакавіку 2019 года адбудзецца чарговая сустрэча на Блізкім усходзе ў Ліване, пазней – у верасні – афрыканскі этап пілігрымкі, у Паўднёвай Афрыцы, Кейптаўне. І ў канцы года – 42-я Еўрапейская сустрэча ў польскім Вроцлаве.
Абвяшчаючы чарговае месца сустрэчы, брат Алоіс зазначыў, што Вроцлаў, які знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў, культур, традыцый, – асаблівае месца для супольнасці, а таксама стане прасцейшым для даезду для пілігрымаў з усіх краінаў. Апошнія сустрэчы адбываліся на краях Еўропы , і для некаторых удзельнікаў шлях быў вельмі далёкім.
Гэта трэцяя сустрэча Тэзэ ў Вроцлаве (пасля сустрэч у 1989 і 1995 годзе) і пятая, якая пройдзе ў Польшчы (пасля Варшавы 1999 і Познані 2009).
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)