Патрыярх Варфаламей падпісаў томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы Украіны

варфоломей

Сусветны Патрыярх Варфаламей 5 студзеня падпісаў томас аб аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы Украіны. Цырымонія падпісання адбылася ў патрыяршым храме Святога Георгія. Гэтаму папярэднічала набажэнства, якое правялі святары Сусветнага Патрыярхату разам з духавенствам Праваслаўнай Царквы Украіны. На набажэнстве таксама прысутнічаў прэзідэнт Пятро Парашэнка, старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій, прадстаўнікі ўрада.

Богаслужэнне працягвалася 20 хвілін. Пасля чаго Патрыярх Варфаламей, мітрапаліт Епіфан і прэзідэнт Украіны выйшлі з храма. Пасля яны вярнуліся. Патрыярх Варфаламей і Прадстаяцель Епіфан сказалі малітву, пасля якой кіраўнік паўсюднага Патрыярхіі змацаваў дакумент аб незалежнасці Украінскай Царквы сваім подпісам. Падпісанне томаса адбылося пасярэдзіне храма Святога Георгія ў 13:40 па менскім часе. Дзеянне гэтага дакумента ўступіла ў моц з моманту яго падпісання.

6 студзеня а 08:30 пачнецца ўручэнне томасу і Боская Літургія, якую сумесна адпраўляць Сусветны Патрыярх Варфаламей і мітрапаліт Епіфан. Богаслужэнне адбудзецца ў Патрыяршым храме Святога Георгія, паведамляе РІСУ.

Украінская царква стане 15-й Памеснай Праваслаўнай Царквой.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі