Праваслаўная Царква Украіны атрымала томас ад Канстанцінопаля

ArticleImages_74190_190106_6

Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній, абраны на гэтую пасаду на ўстаноўчым саборы Праваслаўнай Царквы Украіны 15 снежня, 6 студзеня ў храме Святога Георгія ў Стамбуле атрымаў з рук патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея томас аб аўтакефаліі.

У сваім звароце да прысутных мітрапаліт Епіфаній адзначыў, што хрысціянства ва Украіну прыйшло з Канстанцінопаля, але затым на тры стагодззі ўкраінскія праваслаўныя былі адарваныя ад сваёй Маці-Царквы. Цяпер жа, заявіў ён, справядлівасць адноўленая.

Іерарх таксама заклікаў прадстаўнікоў іншых праваслаўных цэркваў маліцца за мір і еднасць ва Украіне. Асабліва за тых, хто зараз знаходзіцца ў палоне і пакутуе ад вайны.

Як адзначыў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, “Гасподзь пабачыў і ацаніў няспынную барацьбу народа Украіны за сваю незалежнасць”. Паводле яго, сённяшняя падзея стане ў гісторыі побач з хрышчэннем 988 года і абвяшчэннем незалежнасці Украіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі