Каляднае пасланне архіепіскапа БАПЦ Святаслава

Zrzut-ekranu-2017-07-15-o-17.30.50

Партал Belapc.org публікуе каляднае пасланне архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслава.

“Усё гэта сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока:

“Вось, Дзева ва ўлоньні зачне, народзіць Сына,

і дадууць Яму імя Эмануіл, што азначае – з намі Бог.”

(Дабравесьце паводле Мацея І, 22-23)

 

Любыя браты й сёстры ў Хрысьце !

Сьвята Нараджэньня Хрыстовага весьціць усяму сьвету аб прыйсьці Божага збаўленьня. Сын Божы прыйшоў каб прымірыць зямлю зь небам – чалавека з Богам, дзеля чаго прынёс любоў паміж людзьмі й заклікаў нас да высокага духовага ўзроўню. Многія людзі задумваюцца, ці неабходнымі для збаўленьня душы хрысьціяніна ёсьць цярпеньне, любоў да ўсіх, да чаго заклікаў Хрыстос. Ці не прывядзе гэта да паняволеньня нас, альбо цэлага нашага народу ворагам?

Хрысьціянская вера заклікае да прымірэньня паміж людзьмі, цэлымі народамі, але не са злом, бо супраць зла трэ змагацца. Цярпеньнем мы збаўляем душы нашыя, бо калі ня можам адолець, то павінны цярпець. Цярпець – не азначае падкарыцца злу, трэ змагацца зь ім усё жыцьцё, перад усім – у сабе самім, і Хрыстовае вучэньне ёсьць для нас духовай зброяй змаганьня за Праўду. Напрыклад, мы павінны змагацца з захопнікамі нашае краіны, бо мэта такое барацьбы – мір. Можна й падкарыцца ворагу і мець мір, але ці сапраўдны мір у няволі, бо няволя заўсёды нішчыла наш народ. Нам патрэбны мір у сваёй незалежнай дзяржаве, дзе б маглі развіваць сваё нацыянальнае й духовае жыцьцё, у роднай мове й сваіх традыцыях славіць Бога, бо чужая Царква ня будзе шчыра маліцца за дзяржаву Беларусь і за Беларускі народ, весьці яго да сьцьвярджэньня ў вечнасьці. Таму мы не павінны зраджваць Бога і сваю Бацькаўшчыну.

Няхай Госпад умацуе нас у веры, праўдзе й любові! Каб кожны з нас і ўвесь наш пабожны народ жылі ў лучнасьці з Госпадам нашым Ісусам Хрыстом. Тады й для нас будуць мець глыбокую сутнасьць словы віншаваньня, якія мы накіроўваем для ўсіх суайчыньнікаў, што жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы:

Хрыстос Нарадзіўся! Слаўце Яго!

 

Зь любасьцю й малітвамі,

☨ Сьвятаслаў,

Архіяпіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

Каляды 2018 / 2019 л.Б.

Катэдра сьв. Кірылы Тураўскага, г. Нью Ёрк, ЗША

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі