Навагодняя свіння для беларускіх хрысціянаў
Што ж, дарагія беларускія хрысціяне, рады павіншаваць вас з навагодняй свіннёй. І справа тут не столькі ва ўсходнім календары, па якім Новы год наступіць яшчэ толькі ў лютым, а ў той свінні, якую падклалі беларускія ўлады. Прычым не нейкай адной канфесіі, а адразу некалькім.
Так, ужо ў самыя першыя дні студзеня стала вядома, што ў Мінску плануецца пусціць пад знос будынак поўнаевангельскай царквы “Новае жыццё”, а замест яго пабудаваць школу з басейнам. Пра гэта сведчыць дэталёвы план забудовы паўднёвай часткі мікрараёна Сухарава (вуліцы Карскага, Маршала Лосіка, Семяняка, Калгасная і г. д.), які быў апублікаваны на сайтах адміністрацый Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў.
Затым з’явілася інфармацыя аб тым, што польскаму святару-францішканіну Сабеславу Тамале, які 20 гадоў служыць у рымска-каталіцкай парафіі святога Францішка ў Салігорску і ўдзельнічаў у будаўніцтве мясцовага храма, з 31 студзеня забаронена ажыццяўляць рэлігійную дзейнасць у Беларусі. Прычына такога рашэння, як звычайна, не называецца.
І вішанька на навагоднім торце – Міжнародны Фестываль надзеі, запланаваны на 3-5 траўня ў Мінску, так і не атрымаў афіцыйнага ўзгаднення на дзяржаўным узроўні. «Працэс падрыхтоўкі быў пачаты яшчэ ў траўні 2018 года і да гэтага часу мы правялі цэлы шэраг важных сустрэч, а таксама Школу дабравесця. Але дзверы для гэтага служэння ў Мінску пакуль яшчэ не адчыненыя», – заяўляе біскуп Саюза Евангельскіх хрысціян-баптыстаў Беларусі Леанід Міховіч.
Вось так прайшлі першыя два тыдні 2019 года для беларускіх хрысціянаў. Магчыма, гэта не ўсё, бо практыку замоўчваць праблемы, у тым ліку ва ўзаемаадносінах з уладамі, яшчэ ніхто не адмяняў. Але калі вы спадзяецеся на тое, што далей будзе лягчэй, дык спяшаюся вас засмуціць – не будзе. Вопыт паказвае, што не. І нельга сказаць, што віны саміх цэркваў у гэтым няма.
Змяніць сітуацыю можна было б за кошт больш адкрытых кантактаў цэркваў са СМІ, больш устойлівых адносін, у тым ліку ў адстойванні сваіх інтарэсаў, з грамадзянскай супольнасцю і палітычнымі партыямі, за кошт гарантаваных Канстытуцыяй правоў на свабоду слова, асацыяцый і сходаў. Але ў тое, што беларускія цэрквы пойдуць на гэта, верыцца з цяжкасцю.
Максім Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)