Віцебскія вернікі збіраюць подпісы пад патрабаваннем вярнуць высланага з Беларусі ксяндза
Вернікі каталіцкай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску звярнуліся да Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі з петыцыяй, у якой выказваюць “засмучэнне тым фактам, што пробашчу кс. Паўлу Кнурэку не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі Да якой ступені засмучаныя – перадаць словамі вельмі цяжка. Бо кс. Павел Кнурэк – наш духоўны айцец, а што адчуваюць дзеці, калі іх разлучаюць з бацькамі – вядома кожнаму. Роспач, разгубленасць і бездапаможнасць. Мяркуем, што рашэнне аб непрацягненні дазволу на працу ў нашай краіне, прынятае ў дачыненні да нашага пастыра а. Паўла Кнурэка, занадта жорсткае i ў адносінах да нас, простых вернікаў і грамадзянаў Беларусі”, – гаворыцца ў петыцыі.
“Мы, парафіяне, зусім не ўспрымаем свайго духоўнага айца Паўла Кнурэка як чужаземца. Ксёндз Павел адпраўляў набажэнствы, прамаўляў казанні і размаўляў з людзьмі на добрай беларускай мове. Выдатна ведаў пра нашы праблемы. Жыў нашымі клопатамі. Кожнага абдараў святлом сваёй веры і рабіў усё магчымае, каб не толькі ў парафіі, але ў цэлым у горадзе і краіне панавала атмасфера згоды і любові. Беларусь для яго стала сваёй краінай і, без перабольшвання, другой радзімай”, – пераконваюць вернікі.
Таксама вернікі просяць агучыць прычыны, па якіх кс. Паўлу Кнурэку было адмоўлена ў служэнні на тэрыторыі Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)