У Панаме да СДМ адкрылі Парк Хрыстанаўтаў – віртуальны біблійны свет

Панама
У Панаме 22 студзеня каталіцкія Сусветныя дні моладзі пачаліся Святой імшой, якую ўзначаліў арцыбіскуп Панамскі Хасэ-Дамінго Ульёа Менд’ета.

Імша распачалася спевам у гонар Маці Божай Старажытнай la Antigua у рытме традыцыйнай лацінаамерыканскай самбы.

Арцыбіскупу саслужылі каля трохсот біскупаў, сярод якіх – адказны за моладзь у беларускім епіскапаце біскуп Юзаф Станеўскі, а таксама больш за тысячу святароў, паведамляе catholic.by.

У гаміліі арцыбіскуп нагадаў, што па панамскай зямлі прайшоў канал, які, падзяліўшы вадою Паўночную і Паўднёвую Амерыкі, адначасова яшчэ мацней з’яднаў іх, скараціўшы адлегласці водным шляхам. Цяпер Панама яднае людзей, прымаючы моладзь з усяго свету.

Пастыр панамскага Касцёла звярнуў увагу таксама на цяжкасці, які перажывае народ яго краіны, адзначыўшы пры гэтым, што тое, чым жыве моладзь у Панаме, датычыцца і моладзі ва ўсім свеце.

Па пачатку СДМ было прымеркаванае адкрыццё новай лініі метро і “Парка Хрыстанаўтаў”.

Другая лінія метро ў панамскай сталіцы спалучыла цэнтр горада з міжнародным аэрапортам Токумэн.  Да 28 студзеня праезд будзе бясплатным. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Ульёа, ён жа адкрыў 19 студзеня тэматычны “Парк Хрыстанаўтаў”, у якім, дзякуючы віртуальнай рэальнасці, можна акунуцца ў рэалій біблійных часоў. Аўтары ініцыятывы кіраваліся ідэяй евангелізацыі з дапамогай новых тэхналогіяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі