Улады часова скасавалі рашэнне аб высылцы святара з Салігорска з Беларусі

Солигорск
Дзяржаўныя ўлады скасавалі рашэнне аб высылцы каталіцкага ксяндза з Салігорска – а. Сабеслава Тамалі, якому быў непадаўжаны дазвол на служэнне ў Беларусі.

Як паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Юрый Санько, 23 студзеня быў атрыманы  факс за подпісам Упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, у якім паведамляецца, што кс. Сабеславу дазвол на служэнне падоўжаны на паўгады, паведамляе “Наша Ніва”.

Паўгады — звычайны тэрмін для такога падаўжэння. Каталіцкая Царква звычайна просіць аб падаўжэнні тэрміну перабывання на год, а дазволы выдаюцца часам на год, часам на паўгады, а часам на тры месяцы.

Як паведамляла старшыня парафіяльнай рады касцёла святога Францішка ў Салігорску, петыцыю з пратэстам супраць высылкі кс. Тамалі падпісалі больш за 300 жыхароў горада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі