Прадстаўлены эскіз будучага санктуарыя ў Бялынічах

Белыничи
Адміністратар парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах кс. Юзаф Сярпейка прадставіў эскізны выгляд будучага санктуарыя.

Будынак касцёла плануецца аднапавярховым, з дзвумя вежамі, з адным нефам, апсідным, дзе непасрэдна за алтарнай часткай мае знаходзіцца закрыстыя. Над трансэптам плануецца размясціць купал. Будынак праектуецца ў выглядзе крыжа. Матэрыялам для будовы будзе выкарыстаны сібірскі кедр. У апсідзе будзе размешчана ікона Маці Божай Бялыніцкай. Ёсць задума пабудаваць таксама два бакавыя алтары: у гонар святой Юзафа, Абранніка Панны Марыі, і святой Маргарыты Марыі Алякок, якая распаўсюджвала набажэнствы для ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса, паведамляе katolik.life.

Бялынічы калісьці называлi «беларускай Чэнстаховай». Абраз Мацi Божай, якi знаходзiўся ў тутэйшым касцёле кармэлiтаў, у ХVІІІ–ХІХ стст. збіраў пілігрымаў усiх хрысцiянскiх канфесiй з далёкіх ваколіцаў. У 1930-я гады абраз трапіў у Магiлёўскi абласны краязнаўчы музей і знiк адтуль у час вайны 1941–1945 гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі