Памёр Васіль Сёмуха, які пераклаў на беларускую мову Біблію
На 84-м годзе жыцця памёр Васіль Сёмуха, які пераклаў на беларускую мову Біблію. Пра гэта ў Facebook паведаміла старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай. Пераклад Васіля Сёмухі пабачыў свет у 2002 годзе.
Нарадзіўся Васіль Сёмуха ў Пружанскім раёне. Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на МТЗ (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі.
Дэбютаваў перакладам у 1959 годзе. Пераклаў з нямецкай паасобныя творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымэльсхаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю, Ежы Анжыеўскага і інш. З латышскай — Яніс Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і інш.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)