Раскладка не на карысць Масквы
З помпай, на самым высокім дзяржаўным узроўні і ў Крамлі, адзначылі 10-годдзе інтранізацыі Патрыярха Маскоўскага Кірыла. Нагаварылі кучу з коптурам кампліментаў, але, думаю, сам Кірыл разумее, што не ўсё так добра. Я не пра падзенне яго асабістага аўтарытэту-рэйтынгу і ўзначаленай ім Царквы, я пра тое, як складваюцца адносіны РПЦ і яе прадстаяльніка з іншымі праваслаўнымі цэрквамі.
На сёння, акрамя Маскоўскай, мы маем 14 аўтакефальных праваслаўных цэркваў на чале з Канстацінопальскай, або Усяленскім Пасадам. У Маскву, каб павіншаваць Кірыла асабіста, прыехалі прадстаяльнікі толькі трох цэркваў – Антыяхійскай, Сербскай ды Чэшскіх земляў і Славакіі.
Першая з гэтых трох цэркваў жыве пад уладай сірыйскага дыктатара і саюзніка Масквы Асада. Другая Царква, Сербская, падтрымлівае Маскву ў супрацьстаянні з Фанарам, бо ніхто не гарантаваў, што Усяленскі Пасад не дасць аўтакефалію цэрквам Паўночнай Македоніі і Чарнагорыі. Нарэшце, Царква Чэшскіх земляў і Славакіі ніяк не можа вылузацца з маскоўскіх абдымкаў.
Не прыехалі на Кірылава свята прадстаяльнікі 11 цэркваў. Не будзем лічыць грузінскага Патрыярха-Каталікоса Ілью ІІ, у якога цяжкая хвароба, а вось ачольнікі іншых чатырох цэркваў – Александрыйскай, Румынскай, Балгарскай і Польскай – таксама палічылі за лепшае адправіць у Маскву сваіх падначаленых. Яшчэ шэсць цэркваў – Канстанцінопальская, Ерусалімская, Кіпрская, Эладская, Албанская і Украінская – наогул не былі прадстаўленыя на святкаванні. Што тычыцца Канстанцінопальскай і Украінскай цэркваў, то ім, з усёй пэўнасцю скажам, запрашэнне не высылалі, а што тычыцца Ерусалімскай, Кіпрскай, Эладскай ды Албанскай цэркваў, то яны, якія адносяцца да грэчаскіх, сваёй непрадстаўленасцю ў Маскве, пэўна, выказалі салідарнасць з Канстанцінопалем. І з Праваслаўнай Царквой Украіны.
Назіральнікі заўважылі, што рыторыка Кірыла ў дачыненні да Канстанцінопаля памякчэла. Гэта, мабыць, тлумачыцца тым, што згуртаваць вакол сябе большасць праваслаўных цэркваў, сабраць іх прадстаяльнікаў у Маскве, паспрабаваць навязаць ім свой парадак дня ды ўчыніць калектыўны афронт Канстанцінопалю не ўдаецца. Не можа стаць Маскоўская Царква гегемонам Праваслаўя.
Прыезд-непрыезд прадстаяльнікаў праваслаўных цэркваў і ўпаўнаважаных прадстаяльнікамі архірэяў на Кірылава свята ў Маскву, можна думаць, паказвае таксама, якія цэрквы раней, а якія пазней прызнаюць аўтакефалію Праваслаўнай Царквы ва Украіне.
Анатоль Сідарэвіч.
1 лютага 2019 г.
Фота РИА Новости
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)