На Чырвоным касцёле зазванілі званы (фотарэпартаж)

На вежы Чырвонага касцёла ў Менску 17 лютага адбылася інаўгурацыя трох званоў, якую ўзначаліў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Тры званы — звон Алімпіі, Сымона і Алены, звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Арханёла Міхала — былі адлітыя польскай фірмай RDUCH, на іх планавалася сабраць 70 тыс. еўра.

Як адзначыў арцыбіскуп, званы — гэта не толькі прыгожы музычны інструмент, але перадусім знак евангелізацыі, які абуджае чалавечае сумленне, заклікае да малітвы.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі