У Гродне на “Мове Нанова” выступаюць святары
У Гродне на курсах «Мова Нанова Гародня» 18 лютага настаяцель праваслаўнага Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой па запрашэнні арганізатараў выступіў дакладчыкам.
Святар апавёў пра асаблівасьці праваслаўнага духоўнага досведу, адрозненні ад іншых канфесіяў, ахарактарызаваў гістарычны працесс распаўсюджання праваслаўя ў Беларусі і сучасны стан, паведамляе pokrovgrodno.org.
Тыднем раней на курсах размаўлялі пра ўніяцтва. Спікерам выступіў а. Андрэй Крот — душпастыр гродзенскіх грэка-каталікоў і сам — слухач курсаў.
Кіраўнічка курсаў Эмілія Гаўрус апавядае: “Даўно была ідэя зрабіць некалькі тэмаў па канфесіях. Слухачы засталіся вельмі задаволеныя, бо сапраўды вельмі цікавыя выступоўцы”.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
19.02.2019
Беларусь|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Зварот з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 29.11.2019 00:16
Фотарэпартаж
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)