Новы амбасадар Чэхіі актыўна кантактуе з Цэрквамі Беларусі
Новапрызначаны амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі сустрэўся з кіраўнікамі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў краіне – мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Гродненскім Аляксагндрам Кашкевічам, а таксама мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам.
12 лютага амбасадар наведаў кіраўнікоў Каталіцкай Царквы, якія пазнаёмілі госця з гісторыяй і цяперашнім станам Касцёла ў Беларусі, а таксама з сацыяльнымі, медыцынскімі і адукацыйнымі праектамі, якія рэалізуюцца ў нашай краіне вернікамі каталіцкай канфесіі, паведамляе catholic.by.
14 лютага мітрапаліт Павел падчас асабістай сустрэчы праінфармаваў Томаша Перніцкага аб гісторыі і сучасным стане Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая з’яўляецца экзархатам Рускай Праваслаўнай Царквы.
20 лютага падчас сустрэчы з біскупам Аляксандрам Кашкевічам амбасадар пазнаёміўся з жыццём і дзейнасцю Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне, наведаў катэдральную базыліку святога Францішка Ксавэрыя, экскурсію па якім зладзіў пробашч кс. канонік Ян Кучынскі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)