У Баранавічах прайшлі ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя часопіса “Дыялог”

Барановичи
У Баранавічах 23 лютага ўрачыста адзначылі 25-гадовы юбілей каталіцкага часопіса “Дыялог”. Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

На богаслужэнні прысутнічалі дапаможныя біскупы Мінскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Элцкі Ежы Мазур SVD, які ў свой час стаяў у вытокаў часопіса, святары, вернікі, паведамляе catholicnews.by.

Прысутнічалі і прадстаўнікі ўсіх каталіцкіх СМІ краіны: часопіса Ave Maria, выдавецтва Pro Christo з Мінска, газеты “Слова жыцця” з Гродзенскай дыяцэзіі,газеты Віцебскай дыяцэзіі “Каталіцкі веснік”, каталіцкага партала Catholic.by. Прамую трансляцыю са свята вяло “Радыё Марыя”.

Пасля Імшы адбылася ўрачыстая юбілейная праграма. Першым свой даклад прачытаў прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз канонік Юрый Санько. Ён меў назву “Евангелізацыя праз сродкі масавай камунікацыі”.

Біскуп Элцскі Ежы Мацур SVD падзяліўся ўспамінамі пра пачатак працы айцоў-вербістаў у Беларусі, пра тое, як узнікла ідэя выдаваць часопіс, як выбіралі для яго назву, з якімі цяжкасцямі даводзілася сутыкацца ў першыя гады працы.

Ад 1994 года пабачылі свет 274 нумары часопіса. Наклад першага нумара быў 200 экзэмпляраў, друкавалі яго на ксераксе.  У пэўны час наклад выдання складаў 13,5 тысяч, зараз ён выходзіць накладам 4 тысячы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі