Папа Францішак у звароце напярэдадні Вялікага посту: адмовіцца ад спакусы «паглынання»

Папа
Папа Францішак звярнуўся да каталікоў з пасланнем на пачатак Вялікага посту, які распачнецца 6 сакавіка.

«Стварэнне ж з надзеяй чакае адкрыцця сыноў Божых», — гэтыя словы з Паслання да Рымлянаў стала эпіграфам да ліста пантыфіка,  паведамляе vaticannews.va.

“Калі чалавек жыве як дзіця Бога, ён прыносіць карысць стварэнню праз супрацоўніцтва ў яго адкупленні. Аднак гармоніі, якая паходзіць з адкуплення, у гэтым свеце ўсё яшчэ пагражае адмоўная ўлада граху і смерці. Мы часта паводзім сябе дэструктыўна не толькі ў адносінах да сябе, але і да іншых людзей і істот, калі даем авалодаць сабой логіцы «ўсё і адразу»”, – разважае Папа ў пасланні, нагадваючы,  што разрыў сувязі з Богам парушае таксама гарманічныя адносіны людзей з навакольным асяроддкам. Чалавек лічыць сябе богам стварэння, поўнаўладным гаспадаром, і карыстаецца ім не так, як хацеў Створца, але ў сваіх уласных інтарэсах, на шкоду іншых істот і людзей.

Папа заахвоціў адмовіцца ад спакусы «паглынання» ўсяго і вучыцца пакутаваць з любові, якая можа запоўніць пустку ў чалавечым сэрцы.

“Трэба пазбавіцца ад эгаізму і закаханасці ў сябе і ўглядацца ў Пасху Езуса, наблізіцца да братоў і сясцёр у цяжкай сітуацыі, дзелячыся з імі нашымі духоўнымі і матэрыяльнымі дабротамі», — заклікае пантыфік вернікаў напярэдадні Вялікага посту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі