На абразе Маці Божай Будслаўскай памянялі шкло

Будслав
У Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай  12 сакавіка замянілі шкло на цудадзейным абразе.

Ініцыятарам замены шкла, якое абараняе каштоўную святыню ад шкоднага ўздеяння асяроддзя, стаў новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік, які на ўласныя сродкі набыў з гэтай мэтай высокаякаснае музейнае шкло, паведамляе catholic.by.

Новае шкло ўдвая танчэйшае за папярэдняе і не толькі больш празрыстае, але да таго ж не блікуе, што дазваляе без перашкодаў бачыць Маці Божую з Дзіцяткам Езусам на руках з розных пунктаў і пры розным асвятленні.

У клопаце пра цудатворны абраз, які з’яўляецца не толькі вялікай хрысціянскай святыняй, але і выдатным шэдэўрам сакральнага мастацтва і неацэнным набыткам усяго беларускага народа, пробашчу дапамагаюць мінскі калекцыянер і энтузіяст Ігар Сурмачэўскі з сынам Станіславам, а таксама прафесійныя мастакі-рэстаўратары Аляксандр Петракоў і Аляксандр Лагуновіч, супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

“Пад новым шклом абраз стаў выглядаць значна лепш. Цяпер ствараецца ўражанне глыбіні, аб’ёмнасці выяваў, лепш відаць дэталі”, – кажа Аляксандр Петракоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі