Новы ўладальнік касцёла ў Гродне не ўпэўнены, што зробіць са склада храм
У Гродне знайшлі новага гаспадара капліцы-складу ў Панямуні, прададзенай на аўкцыёне. Больш за год спатрэбілася, каб знайсці новых уласнікаў для маёмасці ААТ «Гроднапрамтэхніка», у тым ліку, пераробленага пад склад неагатычнага касцёлу.
Будынак быў прададзены на адкрытых таргах 12 сакавіка. Былая маёмасць ААТ «Гроднапрамтэхніка» раскінулася на плошчы больш чым 4 га і ўключае ў сябе 16 розных пабудоваў: адміністрацыйныя будынкі, дыспетчарскую-прахадную, склады, арачны гараж і іншыя будынкі, а таксама склад-касцёл, паведамляе hrodna.life.
Гутарка ідзе пра капліцу, пабудаваную ў неагатычным стылі ў 70-я гады XIX стагоддзя. Пабудова знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У савецкі час з яе знялі крыж, а па баках прыбудавалі гараж і гаспадарчыя пабудовы. Будынак выкарыстоўваўся як склад, а ў дадзены момант закрыты для наведвальнікаў.
На першых таргах комплекс будынкаў прапаноўваўся амаль за 4 мільёны рублёў, але ў ходзе наступных аўкцыёнаў, на якія, як правіла, ніхто не рэгістраваўся, пачатковая цана знізілася да 738 тысяч рублёў.
Новым уладальнікам нерухомасці ў Панямуні стаў прыватны прадпрымальнік Андрэй Буяноўскі.
“Наперадзе досыць шмат папярэдняй працы, у тым ліку трэба прывесці будынкі ў парадак, ацаніць ступень зносу памяшканняў. Што там будзе ў будучыні, пакуль незразумела. Але будзем адштурхоўвацца ад таго, што цяпер там функцыянуе вытворчая база”, – кажа прадрымальнік.
На пытанне, ці збіраецца ён аднаўляць былы храм, прадпрымальнік адказаў, што гэтым ён яшчэ не думаў, але дадае, што не выключана, што неўзабаве і сам там будзе маліцца.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)