Мітрапаліт Кандрусевіч узначаліў Імшу пасля аперацыі

Кондрусевич
Кіраўнік Беларускай Каталіцкай Царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 18 сакавіка быў выпісаны са шпіталя ў Беластоку ў Польшчы, дзе яму была паспяхова зробленая аперацыя.

Іерарх узначаліў святую Імшу за лекараў і за тых, хто маліўся за яго здароўе, паведамляе catholic.by.

«З кожным днём адчуваю сябе ўсё лепш і магу без праблем хадзіць. Зразумела, што не на 5 ці 10 кіламетраў, але на працягу дня ў суме праходжу каля двух кіламетраў, за адзін раз пераадольваючы адрэзкі па 200–300 метраў. Спадзяюся, што дыстанцыя з кожным днём будзе павялічвацца. Гэта таксама рэкамендацыя дактароў, якія сцвярджаюць, што рух — найлепшая рэабілітацыя”, – апавядае мітрапаліт Кандрусевіч пра свой стан, дадаючы “упершыню перад аперацыяй я пачуў ад дактароў, што ўсё залежыць ад Бога і што трэба маліць Яго аб тым, каб яна прайшла паспяхова”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі