Тысячы чалавек прыйшлі на Дзень Волі ў Мінску (фотарэпартаж)
Тысячы чалавек 24 сакавіка прынялі ўдзел у мітынгу-канцэрце з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (Дзень Волі). Акцыя прайшла ў Кіеўскім скверы ў Мінску, яе арганізатарамі былі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух «За Свабоду» і Аб’яднаная грамадзянская партыя.
На канцэрце выступілі гурты “Няхай”, КаS, “Водар”, “Дай дарогу!”, “Р.С.П.” і N.R.M. Таксама збіраліся подпісы за выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы з Расіяй і АДКБ, за закон аб першых дзяржаўных сімвалах і ў падтрымку больш шырокага выкарыстання беларускай мовы.
Пасля выступу быў затрыманы апазіцыйны актывіст Зміцер Дашкевіч, а таксама сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Апошняга неўзабаве адпусцілі. Дашкевіча, верагодна, будуць судзіць 25 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.
Фота Надзеі Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)