У Мінску адкрылася выстава праектаў храмаў
У Мінску ў касцёле Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы 28 сакавіка адкрылася выстава аўтарскіх архітэктурных праектаў культавых збудаванняў Аляксандра Базевіча.
Месца для выставы было выбрана невыпадкова. Майстэрня Аляксандра Базевіча курыравала будаўніцтва першай каталіцкай святыні, збудаванай у Мінску за апошнія 100 гадоў, паведамляе catholic.by.
З архітэктурнымі ідэямі Аляксандра Базевіча добра знаёмыя ў Беларусі і за яе межамі. Ужо 30 гадоў майстар паспяхова ўвасабляе ў жыццё свае задумы.
Сярод яго працаў – 10 праектаў каталіцкіх сакральных пабудоваў і 2 праваслаўных.
Скончыўшы ў 1990 г. архітэктурны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, Аляксандр Базевіч стаў актыўным удзельнікам праектаў аднаўлення гістарычнай спадчыны Беларусі, захаванне аблічча якой немагчымае без рэканструкцыі культавых збудаванняў. Ён не раз атрымліваў дыпломы і ўзнагароды на конкурсах рэспубліканскага ўзроўню.
Першай працай Аляксандра Базевіча у галіне сакральнай архітэктуры стаў праект хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святога Яна Боско пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, пабудаванага ў 2001 годзе.
Госць мерапрыемства – галоўны рэдактар часопіса «Архітэктура і будаўніцтва» Валянціна Марціновіч – адзначыла, што сакрэт поспехаў створцы крыецца ў велізарнай працаздольнасці, трывалай цікавасці да творчага працэсу і да жыцця.
Доктар архітэктуры прафесар Сяргей Сергачоў адзначыў, што культавыя збудаванні заўсёды былі прыкметнай часткай архітэктурнага асяродку.
«Мне як святару асабліва прыемна ўсведамляць, што праекты Аляксандра Базевіча сталі не проста працай высокакваліфікаванага спецыяліста”, — сказаў на завяршэнне адкрыцця выставы пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)