Каталіцкая Царква Беларусі абвесціла 5 красавіка Днём перапрашэння за знявагу крыжа

крест
У каталіцках храмах Беларусі  5 красавіка падчас традыцыйных у часе Посту пятнічных набажэнстваў Крыжовага шляху  адбудзецца перапрашэнне за знявагі Святога Крыжа.

З гэтай ініцыятывай выступіў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які заахвоціў падчас набажэнства Крыжовага шляху маліцца ў інтэнцыі экспіяцыі, або перапрашэння за ўсе знявагі Святога Крыжа, здзейсненыя на нашай зямлі.

Ініцыятыва паўстала ў якасці адказу на акт дзяржаўнага вандалізму ў Курапатах 4 красавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі