Мікалай Статкевіч ініцыяваў малітоўны пратэст у абарону Курапатаў
Старшыня “Народнай Грамады” Мікола Статкевіч ініцыяваў акцыю ў абарону народнага мэмарыялу ў мінскім ўрочышчы Курапаты.
Акцыя пачнецца апоўдні 7 красавіка.
“Па замове кіраўніка кіруючага рэжыму вакол народнага мэмарыялу ў Курапатах ламаюць і зносяць хрысціянскія крыжы. Такое злачынства накіраванае не толькі супраць памяці дзесяткаў тысячаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Апаганьванне галоўнага сімвала хрысціянства напярэдадні Вялікадня – гэта замах на самую веру нашага народа. Мы ўжо многае стрывалі ад самазванца. Незаконныя арышты, выкраданні і забойствы яго апанентаў. Усхваленне Гітлера, які знішчыў траціну нашага народа. Ператварэнне выбараў у фарс. Скрадзеныя ў народа мільярды на замежных рахунках. Бяздарнуюэканамічную палітыку, якая прывяла да жабрацтва мільёнаў працаўнікоў. Паборы з беспрацоўных і атручванне зямлі небяспечнымі кітайскімі вытворчасцямі. Не сустракаючы адпору, самазванец ідзе ўсё далей. Цяпер падчас Вялікага посту ён дэманстратыўна плюе на веру нашага народа. Заклікаю тых, хто не хоча больш цярпець, сабрацца ў нядзелю 7 красавіка ў 12.00 на пл. Свабоды ля мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Разам памолімся аб збаўленні нашай краіны ад злога і пакажам, што нашае цярпенне ўжо на зыходзе. Абаронім веру сваіх продкаў. Абаронім сябе. Абаронім Беларусь”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)