Беларускі праваслаўны чын Крыжовага шляху

56472450_2229231097167843_7251861591337992192_nКаля ўваходу ў царкву святар (дыякан) кадзіць крыж, харугвы і людзей. Потым пачатак:

Святар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Уладар нябесны, Суцяшальнік, Духу ісціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыццядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас. (3)

Усясвятая Тройца, злітуйся над намі. Госпадзе, ачысці правіны нашы. Уладару, прабач бяспраўе наша. Святы, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.

Госпадзі, памілуй. (3)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш , каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Чытальнік: Госпадзі, памілуй. (12 разоў)

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.

Псалм 142

Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг праследуе душу маю, затаптаў у зямлю жыццё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, знямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае; душа мая — да Цябе, як перасохлая зямля. Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой знемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць. Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісці, бо да Цябе я ўзношу душу маю. Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю. Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты — Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі з нягоды душу маю і з літасці Тваёй злічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я — Твой раб.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)

Бог — Гасподзь, і з’явіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.

Верш 1: Спавядайцеся Госпаду, бо Ён добры, бо на вякі літасць Ягоная.

Бог — Гасподзь, і з’явіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.

Верш 2: Абышоўшы абступілі мяне, імям Госпада супрацьстаяў я ім.

Бог — Гасподзь, і з’явіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.

Верш 3: Не памру, а жыць буду, і паведамлю аб справах Госпада.

Бог — Гасподзь, і з’явіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.

Верш 4: Камень, якім пагрэбавалі будаўнікі, зрабіўся галавой вугла; ад Госпада быў ён, і дзівосным ёсць у вачах нашых.

Бог — Гасподзь, і з’явіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.

Псалма 90

Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасці; пер’ем Сваім Ён цябе ўзасціць, і пад крыллем ягоным убяспечышся; шчыт і аслона — ісціна Ягоная.  Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасці, што ў цемры ходзіць, ані пошасці, што нішчыць апоўдні. Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца: толькі глядзецмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім; ліха цябе не спаткае, і пошасць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю; на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона. “За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё. Пакліча Мяне і пачую яго: з ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго; даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаванне Маё”.

Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе Божа. (тры разы)

УСТУПНАЯ МАЛІТВА.

Святар: Ісус, Выратавальнік наш, укрыжаваны на крыжы! Любім Цябе больш за ўсё і ўсім сэрцам шкадуем, што мы так абразілі Цябе, Госпада. Каб Табе падзякаваць за міласць выратавання, выбачыцца за нашыя грахі і вымаліць сябе міласць перабываць у дабрыні, жадаем разважаць аб Тваіх мука і смерці. А ахвяруем Табе, Ісус, гэтыя разважання і малітвы, каб вымаліць водпуск грахоў усім спачылым братам і сёстрам нашым, праваслаўным. Зрабі ласку, каб мы пачалі і скончылі гэты Крыжовы Шлях у славу Тваю і карысць душам нашым.

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Чытальнік: Прыйдзіце, праваслаўныя, аддамо шану пакутам Госпада Ісуса.

Людзі: Аддамо шану выратавальным пакутам Госпада!.

Апошнія два выгаласа чытальніка і людзей паўторваюцца тройчы. Пасля кожнага зямны паклон.

  1. ІСУСА ХРЫСТА АСУДЖЫВАЮЦЬ НА СЬМЕРЦЬ.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Пілат асуджае нявінаватага Ісуса, але Ісус маўчыць і ў Сэрцы Сваім ахвяруе жыццё дзеля выратавання сусвету. Маўчыць, бо любіць тварэння Свае, а любоў гэтая зачыняе вусны Ягоныя.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць сьвятое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Мацвея святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

Ісус стаў перад намеснікам. І спытаўся ў Яго намеснік, кажучы: Ты Цар Юдэйскі? А Ісус сказаў яму: ты кажаш. І калі вінавацілі Яго першасвятары і старэйшыны, Ён нічога не адказваў. Тады кажа Яму Пілат: ці ня чуеш, колькі сведчаць супроць Цябе? І не адказваў яму на ніводнае слова, так што намеснік вельмі здзіўляўся. А на свята намесьнік меў звычай выпускаць народу аднаго вязьня, якога б хацелі. Быў тады ў іх вядомы вязень, званы Варава. І вось, як сабраліся яны, сказаў ім Пілат: каго хочаце, каб я выпусціў вам: Вараву ці Ісуса, Якога завуць Хрыстом? Бо ведаў, што з зайздрасці выдалі Яго. Тым часам, як сядзеў ён на судовым месцы, жонка ягоная паслала яму сказаць: не рабі нічога Праведніку Таму, бо я сёння ў сне шмат адцярпела за Яго. Але першасвятары і старэйшыны падбухторылі люд прасіць Вараву, а Ісуса загубіць. Тады намеснік сказаў у адказ: каго хочаце з двух, каб я выпусціў вам? Яны сказалі: Вараву. Кажа ім Пілат: што ж мне зрабіць з Ісусам, Якога завуць Хрыстом? Кажуць яму ўсе: хай будзе ўкрыжаваны! А намеснік сказаў: якое ж ліха ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: хай будзе ўкрыжаваны! Пілат, бачачы, што нічога не дапамагае, а неспакой расце, узяў вады і ўмыў рукі перад людзьмі, кажучы: невінаваты я ў крыві Праведніка Гэтага; глядзеце самі. І, адказваючы, увесь люд сказаў: Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых. Тады выпусціў ім Вараву, а Ісуса, біўшы, аддаў на крыжаванне.

Мц. 27:15-26

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Слава, гонар і паклон Табе за тое, усяміласэрны Выратавальнік, што па нявымоўнай і ўсябязмежнай любові Тваёй да нас, грэшных, Ты дабраваліў бязвінна прыняць жахлівае асуджання на смерць! Усясалодкі наш Ісус! Ня будзь верным людзям Тваім суддзёй на Страшнам Судзе, але Выратавальнікам. Кожны з нас прысягаецца Табе ніколі і нікога не асуджываці, не абвінавачваць апрача сябе на святой Споведзі. Ісус, будзь міласэрным да нас! Марыя, хадатайнічай за кожнага слугу Твайго на Страшным Судзе.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціян, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі, захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУСА ХРЫСТА АБЦЯЖАРВАЮЦЬ КРЫЖОМ.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Стаіць цяжкі Крыж. Дзеля каго ён падрыхтаваны? Ці дзеля злачынца, што смакаваў садавіну з забароненага дрэва? Не, гэта ўсябязгрэшны Ісус падстаўляе дабраахвотна плечы свае, каб на крыжы перацярпець за беззаконня нашыя. Бярэ Ісус крыж, а сэрца Ягонае кажа: “Дабравалю ўзяць крыж гэты на плечы Свае, дабражадаю несці яго на Галгофу і памерці на ім за народ Свой, які так люблю.”

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць сьвятое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Мацвея святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

Тады воіны намеснікавы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго цэлы полк, і раздзеўшы Яго, надзелі на Яго пурпуру; і, сплёўшы вянок зь цёрну, усклалі на галаву Яму і далі Яму ў правую руку кій, і, укленчыўшы перад Ім, кпілі зь Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі! і плявалі на Яго і, узяўшы кій, білі па галаве Яго. І калі наздзекаваліся з Яго, знялі з Яго пурпуру і апранулі Яго ў адзежу Ягоную, і павялі Яго на крыжаванне.

Мц. 27:27-31

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Калі не будзем шанаваць і любіць крыж, тады няздолеем зрабіцца сябрамі і слугамі Тваімі, Ісус. Ведаем добра, што шлях да нябёсаў – гэта Шлях Крыжовы. Ісус, усядобры, прабач нам неразважлівасць і раптання замест цярпення і пакоры! Госпадзі, хай выконваецца заўсёды на нас Тваё дабравалення святое.

Марыя, усяцярплячая Маці, вымалі нам міласць, каб мы палюбілі крыж, ва ўсім згаджаліся з святой воляй Госпада і гэтак зрабіліся годнымі вечнага жыцця нябеснага.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцноіпальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаірарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУС ХРЫСТОС ПЕРШЫ РАЗ ПАДАЕ ПАД ЦЯЖАРАМ КРЫЖА.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Пад цяжарам крыжа падае на зямлю знямоглы плоццю Ісус. І нас прыціскае крыж штодзённага жыцця, нашых абавязкаў у гэтым жыцці. Ісус бязгрэшны дзеля любові да нас падае пад цяжарам крыжа, а мы наракаем на свой крыж, няжадаем яго несці і праз гэта падаем у бяздоння грахоў і абражаем свайго Выратавальніка.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць сьвятое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Яна святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

І, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, названае Лобным, па-Габрэйску Галгофа

Ян.19:17

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Ісус, Выратавальнік мой! Прад Табой укленчвае найбольшы грэшнік.

Людзі: Госпадзі, памілуй.

Святар: Колькі разоў рабіў я благое!

Людзі: Госпадзі, памілуй.

Святар: Колькі разоў падаў я ў бяздоння граху!

Людзі: Госпадзі, памілуй.

Святар: Ды падай нам цяпер руку Тваю, усяміласэрны Ісус, ды зрабі па дабрыні Тваёй, каб мы ніколі больш не ўпадалі ў грэх. Бо дзеля нашага выратавання Ты дабраваліў плоць апрануць, асуджэння і пакуту аб беззаконных прыняць. Няма больш кепскага дзеля нас, чым грахом сваім абразіць Цябе.

Марыя, вымалі ўсім чыстым душам міласць перабывання ў дабрыні да канца, а нам, грэшным, ласку шчырай пакуты і пакаяння за грахі нашы.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасьці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУС ХРЫСТОС СУСТРАКАЕ СВАЮ ПАКУТЫВАЮЧУЮ МАЦІ

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Вучні пакінулі Ісуса – збеглі. Пакінуты ўсямя Ісус крочыць Крыжовым Шляхам. Усясвятая і пакутуючая Маці Ягоная сустракае Сына параненым, пабітым, катаваным, знямоглага, цярпеннем увенчанага, з цяжкім крыжам на крывавячых плячах. Хто зразумее веліч душэўнага болю Ісуса і Марыі, калі Яны сустрэліся і паглядзелі на Сябе на гэтым жахлівым шляху! Як усяцярплячыя гэтыя дзве Ўсясвятыя асобы. А хто зрабіў ім гэтую боль?

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Марка святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

А калі насмяяліся з Яго, знялі з Яго пурпуру, адзелі Яго ў Ягонае адзенне і павялі Яго, каб крыжаваць Яго.

Мк. 15:20

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: О, Боскі Сын Усячыстай Дзевы, о Маці Выратавальніка майго, Ісуса Хрыста! Спавядаемся ў пакоры, што мы ёсць падставай гэтых Вашых нявымоўных пакутаў. Шкадуем моцна і молім: “Прабач нас па міласэрнасці Тваёй!”

Усядобрая Ўладарка, Маці Выратавальніка нашага, будзь абаронцам слугам Тваім!

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад свайго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. КІРЫНЕЯЦ ДАПАМАГАЕ ІСУСУ ХРЫСТУ НЕСЬЦІ КРЫЖ

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Ісус знемагае, Ён няздольны больш несьці крыж. Таму жыды прымушаюць Сімона Кірынейскага дапамагці Ісусу несьці крыж. Ісус пагаджаецца на гэта. Ці можа таму, кам Сябе зрабіць лягчэй? Не, Ён з Сваёй любові жадае падаць Сімону ўзнагароду да послугі і ўзнагароду ў нябёсах. Таксама Ён, з любові да нас, церпіць усялякія абразы і скрухі, боль, хваробы і праследавання, каб мы сваім цярпеннем іх заслужылі сябе вечную радасць на нябёсах.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Лукаша святого Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

І калі павялі Яго, дык, захапіўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.

Лк. 23:26

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: О, Ісус! Дзякуем Табе за ўсе, што Ты падаеш нам, каб мы з пакораю і любоўю да Цябе выконвалі волю Тваю і зрабіліся годнымі вечнай радасьці з Табой у нябёсах.

Ісус, прабач мне грахі, якія я нарабіў супраць любові да бліжэйшага.

Марыя, вымалі мне міласць, каб я адчуваў нядолю ўсіх братоў і сёстраў маіх, і заўсёды з радасцю дапамагаў ім.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзёнага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усялякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад свайго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУС ХРЫСТОС АБЦІРАЕ ТВАР РУШНІКОМ ВЕРАНІКІ

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Святая Вераніка з любоўю і спачуваннем падышла з натоўпу да Ісуса і рушніком абцёрла Ягоны пакутны твар. Ісус прыняў і ўзнагародзіў учынак яе. Здабыла святая Вераніка адбітак твару Выратавальніка на рушніку. Але гэты перапоўнены болем твар адбіўся і на добрым сэрцы святой Веранікі. Ад гэтай гадзіны насіла яна Ісуса ў памяці і разважала над запаветамі Ягонымі.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць сьвятое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Марка святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

І білі яго па галаве кіем, і плявалі на Яго і, кленчачы, кланяліся Яму.

Мк. 15:19

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: І ў нашай душы мусіць адбіцца паранены і скрываўлены Твар нашага Выратавальніка. Таму  малю Цябе, Ісусе, падай мне гэтую ласку, каб прад вачамі душы маёй заўсёды знаходзіўся ўсясвятой вобраз Тваёй, церпенням увенчанай Галавы, найперш у гадзіну спакусы.

Марыя, шматпакутная Маці, вымалі міласць, каб я заўсёды памятаў мукі Ісуса, майго Выратавальніка.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад свайго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУС ХРЫСТОС ДРУГІ РАЗ ПАДАЕ ПАД ЦЯЖАРАМ КРЫЖА.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Ісус знямоглы, упаў другі раз пад цяжарам крыжа. Выканалася тае, што аб Ім казаў прарок: “А я чарвяк, а не чалавек, знявага ў людзей і пагарда ў народзе.” (Пс. 21:7). Падставай другога падзення Ісуса пад цяжарам крыжа ёсць наш гонар і нашы няспынныя падзення ў грэх. Душы нашы, зірніце на Ісуса, што ўпаў пад крыжам і паклічце: “О, Ісус, так жахліва прыніжаны! Знішчы ў нашых сэрцах усялякі гонар, прагнасць зверхнасці ды надмернае ўздымання самаго сябе. Хай сагнецца хрыбет мой, хай палюблю пакору і прыніжэння” Каб нашае шчырае ўнутранае прыніжаная ўзрадавала Цябе пакутваючага, Усясвятога Выратавальніка!

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Мацвея святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

І стаялі людзі і глядзелі. А насміхаліся разам зь імі і начальнікі, кажучы: іншых ратаваў, хай уратуе Сябе Самога, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.

Лк. 23:35

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Шматпакутная Ўсясвятая Дзева і Маці, вымалі нам ласку праваслаўнага послуху, шчырага каяння ў грахах і міласць перабываць у дабрыні да скону зямнога жыцця нашага.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад свайго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУС ХРЫСТОС ПРАМАЎЛЯЕ ДА ПЛАЧУЧЫХ ЖАНЧЫН.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Ісус сустракае па шляху набожных жанчын, якія плакалі над Ягоным цярпеннем і прыніжэнням. А Ён, нават прабываючы ў смутку і болю, прыняў іх спачування, абярнуўся і голасам напоўненым любоўю звярнуўся да іх: “Дачкі Ерусалімскія, не плачце над Мной, а плачце над сабой ды над дзяцьмі вашымі!”

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Лукаша святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Ісус, звярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых; бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлонні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі! Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас! бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?

Лк.27:27-31

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Ісус! Гэта мы мусім плакаць над сабой за свае шматлікія, някаенныя грахі. Ты сам, мой Выратавальнік, падай мне выратавальную пакуту – я прыму яе з рук Тваіх, каб быць прычаснікам Тваіх Святых таямніцаў. Судзі мяне тут, Госпадзі, але захавай дзеля жыцця вечнага.

Шматпакутная Маці, Усясвятая Дзева Марыя, малі Сына Твайго і Выратавальніка нашага, каб мы заўсёды былі годнымі ўсясвятых пакутаў, што дзеля нашага выратавання перацярпеў Ён.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУС ХРЫСТОС ТРЭЦЬ РАЗ ПАДАЕ ПАД ЦЯЖАРАМ КРЫЖА.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Чым больш падае Ісус, тым больш балючы Ягоныя падзення. А мы чым больш падаем, тыма менш згадваем, якой з’яўлялася падстава падзенняў Ісуса. За нашы грахі Ісус падае пад крыжам, а мы нават і не думаем аб тым, што падзення Ісуса — за нашы грахі.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Мацвея святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

А тыя, што міма праходзілі, зневажалі Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: Ты, што разбураеш храм і за тры дні будуеш! уратуй Сябе Самога. Калі Ты Сын Божы, сыйдзі з крыжа.

Мц. 27:39-40

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Усямагутны, прадвечны Божа, Выратавальнік наш! Мы складаем грахі да грахоў і гэтым дадаём болі да Тваёй болі! Да ног Тваіх прыпадаем і молім Цябе ў найшчырай пакоры: “Ісус наш, дапамажы нам, каб я рашучым учынкам прынёс Табе палёгку ў цяжкіх цярпеннях. Падай нам міласць спакусу перамагчы, бо ніколі больш грашыць не жадаю”.

Марыя, абаронца каючыхся грэшнікаў, захавай нас, верных слугаў Тваіх, ад спакусы да граху і замацуй нас ў добрых намерах нашых.

Людзі Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад свайго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. КАТЫ ЗЬДЗІРАЮЦЬ ВОПРАТКУ З ІСУСА ХРЫСТА.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Якой гэта мусіў быць сорам і які невымоўны боль Ісуса, калі з Яго зьдзерлі вопратку, якая прысохла да ранаў на Ягонам Усячыстам целе, ды загадалі аголенаму паказацца натоўпу. І так Ён стаіць аголены прад народам, з цярновым вянком на галаве, з пакутлівым тварам, увесь заліты крывёй і знявечаны цяжкімі ранамі.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Марка святого Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

Тыя, што ўкрыжавалі Яго, дзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя, каму што ўзяць.

Мк. 15:24

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: О, Усячысты Ісус, Ты цялкам у крыві, у ранах, катаваны, зганблены, а мы прагнем толькі славы, багацця ды раскошы. Хай так ня будзе далей, Усякаштоўны Ісус, падай нам міласць, каб мы балючымі слязамі аплакваў усе свае незлічоныя грахі ды благія ўчынкі, што былі падставай Твайго сораму.

Усягодная Дзева Марыя і Маці нашага Выратавальніка Ісуса Хрыста, ачысьці душы, сэрцы і цяла слугаў Тваіх ад усялякага цяжару благога.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУСА ХРЫСТА ПРЫЦЬВЯЧВАЮЦЬ ДА КРЫЖА.

Святар: Узгадаем выратавальныя пакуты Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Каты збіраюцца вакол Ісуса. Прыцвячваюць тупымі цвікамі Ягоныя рукі і ногі цяжкім молатам да крыжа. Які гэта жахлівы боль! Ты, Ісусе, не зважаў на гэта, бо усяжаданням Тваім ёсць цалкавітае выканання задуму і волі Нябёснага Айца. Гэта за нашы грахі Ісус цярпіць. А кожны наш цяжкі грэх – гэта яшчэ адзін цвік забіты ў Ягоныя Святыя рукі ды ногі.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Яна святог Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

І, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Лобным, па-Габрэйску Галгофа; там укрыжавалі Яго і зь Ім двух іншых, па адзін і па другі бок, а пасярэдзіне Ісуса.

Ян. 19:17-18

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Агнец Боскі, у раны апрануўшыся, прабач мяне, што мы зрабіліся падставаю Тваіх нявымоўных пакутаў  ды прымі ўсяшчырую ўдзячнасць за Тваю любоў і ахвярнасць за нас, грэшных. Ад сёння каемся ва ўсіх грахах нашых ды імкнемся да жыцця набожнага.

Марыя, вымалі нам міласэрнасць, каб Крывя Сына Твайго крыжаванага абмыла ад беззаконня ды грахоў душы нашы. Каб чыстымі і не асуджанымі сталі мы прад Сынам Тваім на Страшным судзе.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога..

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУС ХРЫСТОС ПАМІРАЕ НА КРЫЖЫ.

Святар: Узгадаем выратавальную сьерць Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Ісус памірае на крыжы. Вакол Яго вялікі натоўп грэшнікаў, менавіта тых, што аддалі Яго на смерць ды здзекаваліся. Пад самым крыжам толькі дзве найверныя асобы: Усячыстая Дзева ды Святы Ян. Але Усясвяты Ісус поўны міласэрнасці да катаў. “Ойча, прабач ім, бо няведаюць, што робяць,”- моліцца Ісус да Нябеснага Айца за сваіх забойцаў.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Яна святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

Каля крыжа Ісуса стаялі Маці Ягоная, і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава, і Марыя Магдалена. Ісус, убачыўшы Маці і вучня, які тут стаяў, якога любіў, кажа Маці Сваёй: Жанчына! вось, сын Твой. Потым кажа вучню: вось, Маці твая! І з гэтага часу вучань гэты ўзяў Яе да сябе. Пасля таго Ісус, ведаючы, што ўжо ўсё сталася, каб збылося Пісанне, кажа: піць. Тут стаяў посуд, поўны воцату. Воіны, намачыўшы воцатам губку і накалоўшы на ісоп, паднесьлі да вуснаў Ягоных. І калі Ісус скаштаваў воцату, сказаў: збылося! І нахіліўшы галаву, аддаў дух.

Ян. 19:25-30

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Крыжаваны Ісус, верым, што Ты – Сын Бога жывога. Крыжаваны Ісус, праз пакуты і смерць Тваю атрымалі ласку прабачэння грахоў і жыццё вечнае. Крыжаваны Ісус, любім Цябе, бо з любові да нас, Ты дабраваліў перацярпець крыж. Чым мы, Ісусе, аддзячым Табе за гэтую вялікую любоў і міласць да нас? Толькі тым, што заўсёды гатовы прабачаць усім, хто нас пакрыўдзіў і абразіў.

Марыя прымі нас, народ Твой, як дзяцей Тваіх і перабывай з кожным з нас у гадзіну адыходу нашага.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысці братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усяку небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад свайго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

  1. ІСУСА ХРЫСТА ЗЬНІМАЮЦЬ З КРЫЖА.

Святар: Узгадаем выратавальную смерць Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Усяжахлівы меч болю прабіў сэрца Марыі, калі на руках Яе спачывала цела памёршага Ісуса. Узняліся ў Яе памяці ўсе раны і пакуты, што скончыліся смерцю. Смуткам і спачуваннем напоўненае сэрца Маці. А падставай смутку і болю Яе – ёсць грахі нашыя, бо за нашы грахі Сын Яе і Боскі Выратавальнік наш, прыняў гэтыя жахлівыя пакуты.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Марка святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

І як ужо звечарэла, бо была пятніца, гэта значыць — перадсубоцце, прыйшоў Язэп з Арымафеі, знакаміты сябра рады, які і сам чакаў Царства Божага, адважыўся ўвайсці да Пілата і прасіў Цела Ісусавага. Пілат здзівіўся, што Ён ужо памёр; і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго: ці даўно памёр? І даведаўшыся ад сотніка, аддаў Цела Язэпу.

Мк. 15:42-45

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: О, Ісус, падай нам гэтую міласць, каб я ўсім сэрцам спачуваў разам з Тваёй шматпакутнай Маці!

А Ты, Усясвятая і Ўсягодная Дзева, што так цяжка спачувала Сыну Твайму, запішы ўсі раны гэтыя ў сэрцах нашых. Хай заўсёды адчуваем боль за грахі свае, што былі падставай жахлівых пакутаў Хрыстовых.

Уладарка наша, Усядзева Марыя, перабывай з кожным з нас у гадзіну адыходу нашага.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усяку небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

14 ІСУСА ХРЫСТА ПАКЛАДАЮЦЬ У МАГІЛУ

Святар: Узгадаем выратавальнае пахавання Госпада!

Людзі: Слава пакутам Тваім. Слава ўсяцярпенню Твайму, Госпадзі!

Святар: Напоўніліся сэрцы Яна, Іосіфа з Арыматэі ды набожных жанчын цяжкім смуткам, але найбольшай была боль Усячыстай Дзевы тады, калі Ісуса клалі ў магілу. Тут аддалі Яму ўсявялікі гонар і ахвяравалі Яму сваё жыццё, каб Ён асяліўся ў іх.

Дыякан: Мудрасць! Устанем набожна! Будзем слухаць святое Евангелля!

Святар: Мір усім!

Хор: І твайму духу.

Дыякан: Ад Яна святога Евангелля чытання.

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Дыякан: Будзем уважны!

Пасля гэтага Язэп з Арыматэі, вучань Ісуса, але тайны — ад страху перад Юдэямі, прасіў у Пілата, каб зьняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зняў Цела Ісусава. Прыйшоў таксама і Мікадым, які прыходзіў раней да Ісуса ўначы, і прынёс сумесь з альясу і смірны, літраў каля ста. І вось, узялі яны Цела Ісусавае і ўгарнулі яго ў палатно з пахошчамі, як звычайна хаваюць Юдэі. На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе была магіла новая, у якую яшчэ ніхто ня быў пакладзены: там паклалі Ісуса дзеля пятніцы Юдэйскай, бо магіла была блізка.

Ян. 19:28-42

Святар: Мір табе, дабравесціўшы!

Людзі: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе!

Святар: Наш боскі выратавальнік! Госпад і Божа наш, Ісус Хрыстос! Гэта мы каля падножжа магілы Тваёй падаем на калені і цалуем пяць ранаў Тваіх. Шчыра шкадуем і каемся ў грахах нашых, што зрабіліся падставай Тваёй смерці. Зрабі, Ісусе, Тваёй усёмагутнай міласэрнасцю, каб мы ўжо больш ніколі не адступалі ад запаветаў Тваіх.

Марыя, Маці Бога нашага і Маці народа твайго, вымалі нам міласць, каб мы заўсёды з чыстым сэрцам і рыдыючую любоўю прымалі ў Святым Прычасці Усясьвятое Цела і Кроў Сына Твайго, як задатак на жыццё вечнае.

Людзі: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога..

Святар: Бо Тваё ёсць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Багародзіца Дзева, радуйся; / дабрадатная Марыя, Госпад з Табою! / Дабраслаўлёная ты паміж жонкамі / і дабраслаўлёны Плод улоння Твайго, / бо Ты нарадзіла Хрыста, Збаўцу душаў нашых.

Святар: Перацярпеўшы за нас пакуты, Ісус Хрыстос, Сын Боскі, памілуй нас!

Людзі: Госпадзі, памілуй. (3)

Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Свяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстанцінопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаіерарха) епіскапа нашага Пачэснага (імя) і ўсіх у Хрысце братоў нашых.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся за ўсіх праваслаўных хрысціянаў, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыццё, здароўе, поспеху кожнай добрай справе, і каб адпусціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленняў нас, грэшных, і злітаваўся над слугамі Ягонымі), захаваў іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і падаў добрае разумення запаветаў Тваіх. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай святой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усяку небяспеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад сванго справядлівага гневу і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас малення нас, грэшных, і змілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, памілуй. (3)

Святар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і Памілуй нас. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Малітва

Святар: Госпад, Ісус Хрыстос, за ўсе Тваё цяжкія пакуты, якія Ты дабраваліў прыняць на Сябе за нашы грахі, прымі ад нас, грэшных і нявартых, хоць гэты Крыжовы Шлях, які мы адслужылі. І падай нам міласць, каб заўсёды жылі ў запаветах Тваіх і ніколі не пакрыўдзіць Цябе грахом свядомым альбо несвядомым.

Нябесны Ойча, праз пакуты Сына Твайго Адзінароднага, падай водпуск грахоў нашых ды ўсім спачылым раней братам і сёстрам нашым. Навярні грэшнікаў на шлях праваслаўны, каб усе тварэння Тваё сумоўна спявалі Тройцы: Алілуя.

Святар: Мудрасць.

Людзі: Больш годную пашаны за херувімаў І без параўнання больш слаўную за серафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіца, Цябе мы ўзвялічваем.

Святар: Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Госпадзе, памілуй; Госпадзе, памілуй; Госпадзе, памілуй. Ойча, дабраслаў.

Сьвятар робіць водпуск: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, перацярпеўшы дзеля нашага выратавання знявагу, пакуты і смерць, малітвамі ўсячыстае свае Маці, Святых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх Святых, хай змілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

Людзі: Амін.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі