У суботу нацыянальны дзень малітвы за Беларусь

У суботу 13 красавіка пройдзе Нацыянальны Дзень малітвы за Беларусь сярод паўнаевангельскага аб’яднання. Малітва адбудзецца ў будынку царквы «Новае жыццё» ад 10.00 да 16.30 гадзіны — паведамляе Newlife.by

«У нашай краіне, у адрозненне ад шэрага іншых краін, няма нацыянальнага дня малітвы за сваю краіну, —  гаворыць біскуп аб’яднання Леанід Вараненка, — мы верым, што наша ініцыятыва ляжа ў аснову такога свята, калі ўвесь наш народ, ад Прэзідэнта да немаўля скарыцца перад Богам і абвесціць, што Ісус — Бог! Што Беларусь пад уладай Бога Ісуса Хрыста!»

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі