Смяротны прысуд і пекла

Bosch-Hell (1)

«Несумненна, што ў гэтым пытанні мы сутыкаемся з глыбокай эвалюцыяй догмы». Гэта цытата з інтэрв’ю Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI ад 2015 года), дзе абмяркоўвалася рэзкі кантраст паміж вучэннем Трыдэнцкага Сабору і тым, што адбываецца ад Другога Ватыканскага сабора познім Каталіцкім вучэннем з нагоды лёсу тых, хто нарадзіўся нехрышчоным. Мне ўспомніўся гэты каментар, калі я чытаў аб рашэнні Папы Рымскага Францыска ад 2018 года аб папраўцы Катэхізіса датычнага абсалютнай недапушчальнасці смяротнага пакарання — рашэнні, даўно чаканым ў тэалогіі нядаўніх Папаў, асабліва Яна Паўла II. У лютым гэтага года, на сёмым Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання, Францішак паўтарыў, што пазіцыя Каталіцкай царквы з нагоды смяротнага пакарання «саспела». На самай справе, у Каталіцкай царкве зараз можна назіраць сур’ёзную эвалюцыю догмы датычна дадзенага пытання. Але ёсць і іншыя прычыны, чаму я ўспомніў цытату з гэтага інтэрв’ю, бо назіраецца лагічная сувязь паміж прызнаннем Бенедыктам змяненняў у догме і папраўкай Францішка з нагоды пытання аб пакаранні і яго мэтах з пункту гледжання Хрысціянства. Па словах Папы Францішка, ў пакаранні, якое “замахваецца на  “недатыкальнасць і годнасць чалавека”, нельга знайсці “справядлівасць”, і гэта ўключае як пакаранні, якія ажыццяўляюцца зараз, так і тыя, якія будуць ажыццяўляцца за межамі зямнога жыцця.

Вучэнне Францішка бярэ свой пачатак з Хрысціянскай логікі Божай справядлівасці ў Хрысце, што выяўляецца ў літасці да людзей. Але адпаведнасці паміж зрухам у бок магчымасці выратавання душы па-за царквой у 20 стагоддзі і рухам у бок поўнай забароны смяротнага пакарання маюць на ўвазе той факт, што абедзве ідэі маюць пад сабой адну і тую ж логіку: вызначаныя формы пакарання ў корані падрываюць вобраз Божы ў чалавеку. Гэтая Хрысціянская логіка вылучалася асабліва ярка ў філасофіі Рускай Праваслаўнай царквы ХІХ і ХХ стагоддзяў, а яе фармулёўкі паказваюць на ўтоеную сувязь паміж развіццём Усходняй і Заходняй тэалагічных ідэй аб часовым і вечным пакаранні.

У рэчаіснасці, у апошні час выказваецца думка, што непрыманне Уладзімірам Салаўёвым смяротнай кары з філасофскага і рэлігійнага пунктаў гледжання маглі паўплываць на працы самога Яна Паўла II, прысвечаныя гэтай праблеме. Але развіццё логікі недапушчальнасці Царквой пэўных зямных пакаранняў і распаўсюджванне гэтай логікі таксама на жыццё пасля смерці давялося айцу Сяргею Булгакаву, гіганту дагматыкі ў праваслаўным хрысціянстве ХХ стагоддзя. Будучы даўнім праціўнікам смяротнага пакарання ў Расіі, Булгакаў лічыў, што наша разуменне злачынства і пакарання за межамі зямнога жыцця заўсёды з’яўляецца часткова абмежаваным у сілу нашых меркаванняў пра іх тут. У той час, як Хрысціянская свядомасць рабілася праясненаю (або паўторна праясненай у адпаведнасці з раннехрысціянскімі нормамі) у пытанні недапушчальнасці зямнога смяротнага пакарання, Булгакаў таксама меркаваў, што сучасная свядомасць больш не можа спасцігнуць традыцыйную дактрыну аб вечных пакутах за злачынствы, якія маюць канец. Гэтая ідэя прадстаўленая найбольш разгорнутай і поўнай у апошнім томе яго magnum opus “Аб Богочалавецтве: Нявеста Ягняці”: “Тутэйшае і замагільная жыццё паміж сабою звязаныя, як розныя бакі адзінага жыцця аднаго і таго ж духу. Звычайна аддаюць перавагу замагільнаму стан «грэшнікаў» (але хто ж з людзей наогул з’яўляецца вольным ад граху, і, натуральна, не мае патрэбы ў пакаянні?) Разумець у святле пенітэнцыярна-крымінальным, як выкананне прысуду ў замагільнай турме, прычым яму прыпісваецца поўная нязменнасць. Аднак, цалкам немагчыма дапусціць гэтакі нязменны стан у жыцці духу, як яго застылыя сутаргі, ці ж пасіўнае сузіранне зробленага, са стратай здольнасці да далейшага жыцця”. (С. 394)

Логіка тут прадстаўленая адносна ўнутранай дынамікі чалавечага духу, створанага выпрабоўваць непераадольнае імкненне да яго Крыніцы. Гэта трансцэндэнтальны кірунак мае на ўвазе няспынны рух, унутр гэтай Крыніцы, хоць гэты шлях і з’яўляецца, як мы ўсе ведаем з нашага вопыту, поўным практычна непераадольных перашкод, як жаданых, так і не жаданых. Пакласці канец гэтай дынаміцы, зрабіць Мэту невыканальнай і прадухіліць раскаянне з’яўляецца самой сутнасцю смяротнага пакарання. Тое, што хрысціянін можа падтрымліваць гэтакія ідэі — абсурд, як паказаў Дастаеўскі, для якога спробы пакарання не з’яўляюцца новай тэмай, у “Братах Карамазовых”. Іван распавядае гісторыю Хрысціян Жэневы, якія, пасадзіўшы забойцу ў турму, угаварылі хрысціяніна, які цалкам пакаяўся, прыняць будучую смерцю: «Так, так, Рышар, памры ў Госпадзе, ты праліў кроў і павінен памерці ў Госпадзе». Але калі падставай для адмовы вынясення смяротнага прысуду, тут, на зямлі не з’яўляецца «маёмасныя прэтэнзіі» Бога на чалавечае жыццё, на якое мы не смеем замахвацца, а тым самым боскім вобразам чалавека, дык па логіцы, ці можам мы чакаць, што ў наступным жыцці Бог — «Суддзя зямлі», больш справядлівы, чым любы людскі суд, і больш чалавечны, чым любы з нас — будзе таксама паважаць чалавечыя душы, якія Ён стварыў для вечнага з ім саюза?

Вучэнне аб вечных пакутах стала маральна непрымальным для сучасных вернікаў, сцвярджае Булгакаў, бо яно з’яўляецца тварэннем «пенітэнцыярнай тэалогіі», якая можа толькі прадстаўляць жыццё грэшнікаў пасля смерці як «узорную турму» з бясконцымі пакараннямі. Інакш кажучы, мы ўспрымаем біблейскія вобразы пакаранняў пасля смерці занадта літаральна і напаўняем іх зместам, ужываючы тую жорсткую несправядлівасць, якая ўласціва нашай уласнай пенітэнцыярнай сістэме. Ідэі Булгакава знаходзяць водгук у ідэях Ханса Урса Фон Бальтазара (на якога, як пераканаўча паказалі нядаўнія даследаванні, паўплывалі працы як Салаўёва, так і Булгакава, асабліва апошняга ў пытаннях эсхаталогіі). Разважаючы аб немагчымасці надзеі на ўсеагульнае выратаванне ў Заходняй тэалогіі Сярэдніх вякоў, Бальтазар мімаходзь адзначае: «[Перыяд Высокай Схаластыкі] таксама з’яўляецца перыядам, калі Хрысціянскія прынцы ладзілі банкеты ў залах сваіх палацаў і цытадэлі ў той час, як іх ворагі вялі сваё існаванне ў сутарэннях, адбываючы пажыццёвае пакаранне (Theo – Drama V,317)”. Здаецца, быццам Бальтазар задаецца пытаннем — дзіўна ў такім разе, што гэткія людзі, як Хрысціяне Жэневы, якія могуць спакойна мірыцца з вынясеннем смяротнага прысуду душам, якіх Бог паклікаў да бесперапыннага пакаяння, выключаюць магчымасць вылячэння ў жыцці пасля смерці?

Калі сапраўды існуе дыялектычная сувязь паміж нашай здольнасцю прадстаўляць годнае прабачэнне і справядлівасць, суіснуючыя ў замагільным жыцці, і нашай здольнасцю ўвасабляць гэта суіснаванне (хоць бы прыблізна) тут, на зямлі, то яно абавязвае нас ачысціць нашы ўяўленні зямнога пакарання ў святле Боскай справядлівасці і міласці Хрыстовага крыжа. Мы павінны стаць дасканалымі, як дасканалы наш Нябесны Айцец.

І калі ў рэчаіснасці і на Усходзе, і на Захадзе будзе адбывацца «глыбокая эвалюцыя догмаў» па пытанні аб усеагульным выратаванні, то яна выявіцца толькі тады, калі мы працягнем надаваць увагу вартасці Хрыста ў кожным чалавечым твары.

Раберта Дж. Дэ Ла Новал (Roberto De La Noval), дактарант з тэалогіі ў Універсітэце Нотр-Дам

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі