Пастар Антоній Бокун пра Шры-Ланку: «Калі Мяне пераследвалі — і вас будуць пераследваць»

Калі Мяне перасьледавалі, і вас будуць перасьледаваць; калі Маё слова захавалі, і вашае захаваюць. (Эвангельле паводле Яна 15:20)

Гэтыя словы Ісуса прыходзяць на памяць, калі чытаеш паведамленьні з Шры Ланкі, дзе ў часе Вялікодных служэньняў загінулі і былі пакалечаныя сотні хрысьціянаў. Мы ўжо неяк забыліся, што яшчэ зусім нядаўна і ў нашай краіне хрысьціянаў забівалі толькі за тое, што яны былі хрысьціянамі. Праўда, рабілі гэта не тэрарысты, а дзяржаўная машына.

І сёньня ў сьвеце хрысьціяне зазнаюць вялізарны перасьлед, хоць пра гэта амаль не гавораць і ня пішуць. Паводле Open Doors кожны месяц у сьвеце толькі за вызнаваньне веры ў Хрыста забіваюць 315 хрысьціянаў, а 219 трапляюць за краты, кожны месяц 105 царкоўных будынкаў падпальваюць ці нішчаць.

Але Хрыстос уваскрос з мёртвых. І ў гэтым аснаваньне нашай веры і нашай надзеі. Дабро пераможа! «Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?»

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі