На Вялікдзень выйшаў анімацыйны фільм, зняты паводле «Шляху пілігрыма»
«Шлях пілігрыма» — пэўна, адна з самых узрушальных і выкрывальных алегорыяў у гісторыі; цягам многіх стагоддзяў кніга была настольнай для хрысьціянаў па ўсім сьвеце. І цяпер гэты легендарны твор выйшаў на вялікія экраны ў кампутарнай анімацыі.
Стыў Кліры, заснавальнік прадусарскай кампаніі «Revelation Media», распавёў, што гэтая гісторыя актуальная ў любыя часы, а колькасць прададзеных ва ўсім свеце асобнікаў кнігі саступае толькі Бібліі.
«Гэта падарожжа Хрысціяніна», — працягнуў ён. – Гледзячы „Шлях пілігрыма“, мы самі йдзем сваім шляхам з Гораду разбурэння ў Нябесны горад. Такі шлях кожнага верніка: трымацца простага шляху і дазволіць Божай ласцы трымаць нас у часы выпрабаванняў і асуджэння. Мы на шляху да месца нашага прызначэння. Гэты фільм пакажа вам Каралеўскі шлях і да чаго ён падобны; вы будзеце заўжды мець падтрымку, аднак мусіце змагацца».
Кліры, які дзесяцігоддзямі працаваў з пераследванымі хрысціянамі ў «Голасе мучанікаў», сказаў, што яго заўсёды цікавіў Джон Баньян, які напісаў «Шлях пілігрыма», седзячы ў турме за пропаведзь Евангелля. Духоўны настаўнік Кліры, пастар Рычард Вэрмбранд, таксама быў гнаны за веру і напісаў міжнародны бэстсэлер «Катаваны за Хрыста».
«Джон Баньян заўсёды быў для мяне героем, бо за веру правёў 12 гадоў у турме, хоць мог бы быць вызвалены, калі б пагадзіўся перастаць прапаведаваць. Ён адмовіўся, хоць гэта і азначала развітанне са сваёй сям’ёй», — сказаў ён. – Па іроніі лёсу, дзякуючы „Шляху пілігрыма“, ён стаў адным з найвялікшых прапаведнікаў у гісторыі — ці хто яшчэ з святароў 350-гадовай даўніны аказвае на нас такі ўплыў?»
«Мы намагаліся прытрымлівацца кнігі і стварыць фільм, якім Джон Баньян мог бы ганарыцца. Веру, што мы змаглі гэта».
Revelation Media пры пачатку працы над фільмам запусцілі кампанію па зборы сродкаў на Kickstarter-ы, дзякуючы якой сабралі больш за 60 000$ на дапамогу ў сканчэнні праекту і перакладах. Нягледзячы на абмежаваныя фінансавыя і тэхналагічныя магчымасці, рэакцыя на фільм у Злучаных Штатах Амерыкі, паводле Кліры, была абнадзейвальнай.
«Цвёрдыя прыхільнікі кнігі, паглядзеўшы фільм, сказалі нам: ухваляем абедзвюма рукамі, вы ўшанавалі аповед», — распавёў Кліры. – Хоць гэтая гісторыя і выдуманая, аднак жа ў ёй — біблійная праўда. Для адных яна стала натхняльнай, для іншых выкрывальнай, а для трэціх — заклікам да жыцця, да якога трэба імкнуцца».
Кніга Джона Баньяна 1678 году — зусім не ціхая казачка на ноч. У ёй жывуць і страшны гігант на ймя Адчай, і кашмарныя пасткі па дарозе ў Нябесны горад. Асабліва зачапляе за жывое хрысціянаў ЗША сцэна з Кірмашом пыхі. На ім пілігрымаў завабліваюць абяцаннямі шчасця, багацця ды патуранняў, а тым, хто наважыцца ўстрымлівацца ад агульнай бяседы, пагражае смерць.
«Без сумневаў, Кірмаш пыхі — ці ўлюбёны, ці самы нелюбімы для гледачоў эпізод фільму», — сказаў Стыў Кліры. – Мы хочам у жыцці супакою, літавання, шчасця, багацця і прыгажосці, аднак Баньян нас папярэджвае, што ўсе гэтыя рэчы адцягваюць нас ад Хрыста». Ён адзначыў, што Кірмаш пыхі ляжыць на дарозе да Нябеснага гораду, і пілігрымы не змогуць яго абмінуць.
«Шматлікія людзі праходзяць Кірмашом пыхі і не сыходзяць адтуль. На гэтым Кірмашы персанажы выглядаюць крыху больш пластыкавымі, і гэта зроблена знарок, каб падкрэсліць, што адбываецца з Хрысціянінам, які губляе сваю душу ў гэтым свеце. Губляючы душу, людзі робяцца адлюстраваннем гэтага свету, які не мае жыцця. Кірмаш пыхі сапраўды лічыць сябе фантастычным, аднак, у рэшце рэшт, прыводзіць толькі да смерці».
«У пэўным сэнсе, — працягнуў ён, — мяркую, што амерыканскія хрысціяне вінныя ў спробе стварыць Кірмаш пыхі. Можа быць, мы і не хочам грахоўнасці, аднак хіба мы ўкладаем свой час у шчасце на Зямлі? Альбо мы ўкладаем наш час і таленты ў Каралеўства? Якімі б шчаслівымі і ўтульнымі ні былі нашыя дамы і атачэнне, гэтыя рэчы будуць разбураныя».
У планах Кліры наконт анімацыйнага фільму «Шлях пілігрыму» пераклад і пераагучка больш як на 26 моваў, якія будуць перададзеныя місіянерскім арганізацыям у краінах, дзе адбываецца пераслед хрысціянаў.
«Мы йдзем з гэтым фільмам у дзве самыя небяспечныя краіны ў свеце — Іран і Кітай, — падзяліўся ён. — У Кітаі ў турме знаходзяцца людзі, якіх затрымалі за „Шлях пілігрыма“; у дакументах па іх затрыманні напісана, што яны мелі „кнігу ліхога культу“. За гэтае „злачынства“ яны гадамі сядзяць у турме, аднак тым не меней жадаюць пабачыць наш фільм».
«Так, фільм гатовы, аднак перада мной ляжыць іншае падарожжа; мне патрэбныя даспехі Бога, каб рабіць працу евангеліста з дапамогай інструмента, які даў нам Госпад».
Рэжысёр спадзяецца, што «Шлях пілігрыма» не проста выкрывае, суцяшае і бавіць гледачоў, але моліцца, каб у канчатковым выніку яны асэнсавалі, што падарожжа Хрысціяніна няпростае — аднак за гэта дастанецца ласка Караля.
«Хрысціянін недасканалы; які сэнс глядзець фільм пра бездакорную асобу. Ён вельмі грэшны. Аднак з ім увесь час Кароль, які падтрымлівае яго на працягу ўсяго падарожжа.
Фільм — мая малітва і маё пасланне. Спадзяюся, што людзі скарыстаюцца ім як спосабам евангелізацыі. Няма большага дабраславення, чым аддана прайсці дарогаю да Нябеснага гораду, прывёўшы з сабою іншых».
Агучылі «Шлях пілігрыма» Джон Рыс-Дэйвіс («Уладар пярсцёнкаў»), Крыстын Гэці («У Хрысце адным»), Бэн Прайс («Амерыка мае талент») ды іншыя.
Пераклад з артыкулу Leah MarieAnn Klett, The Cristian Post, 19 красавіка 2019
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)