Як міліцыя збіраецца зарабляць на Касцёле мільёны рублёў штогод

Нядаўна выйшла пастанова Савета Міністраў нумар 49. Паводле яе кошт паслуг міліцыі якая ахоўвае масавыя мерапрыемствы цяпер такія:

да 10 чалавек — 50 рублёў
10-100 — 637 рублёў
101-1000 — 3825 рублёў
1000 і болей — 6375 рублёў

Давайце цяпер палічым. У Беларусі на дадзены момант 450 парафій. Калі хаця б у палове з іх адбываецца працэсія Божага Цела, якая вельмі рэдка дзе збірае меней за 100 чалавек, то толькі за ўсе працэсіі Божага Цела Касцел заплаціць больш за 350 тысяч даляраў. Лічым

200 парафій х 3825 рублёў = 765 тысячы рублёў

Возьмем пілігрымкі ў Будслаў. Іх дзесяткі. Калі ўлады пачнуць з кожнай браць па 3825 руб за дзень, то, напрыклад, пілігрымка з Ліды ў Будслаў (9 дзён) заплаціць больш за 34 тысячы рублёў. А ўжо колькі заплаціць 15-дзённая пілігрымка з Брэста ў Будслаў я маўчу.

Беларускія біскупы спрабуюць дамовіцца з уладамі каб гэтыя аплаты не прымяняліся да касцёльных масавых мерапрыемстваў. Але ж нават калі ўдасца, усе мы ведаем што такія палёгкі так проста не даюцца. Карацей чакаем скарбонкі ў парафіях Беларусі з надпісам «На аплату паслуг міліцыі».

Арцём Ткачук

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі