Капітул Польскай правінцыі ордэна піяраў праходзіць пад дэвізам “У Тваіх Руках”

Капітульныя айцы

З 23 па 27 красавіка 2019 г. у піярскім цэнтры “Вера і Культура” у польскім Хэбдаве (Hebdów) каля Кракава адбываецца Капітул Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў. У Капітуле прымае ўдзел 40 піяраў з усёй Правінцыі, а таксама прадстаўнікі піярскіх супольнасцяў з Беларусі і Чэхіі, якія ўваходзяць у склад Польскай Правінцыі Ордэна Піяраў. Ад Беларусі ў Капітуле прымаюць удзел а. Вітóльд Пяцельчыц SP – рэктар піярскага Калегіума ў Шчучыне і пробашч парафіі, а таксама а. Андрэй Агель SP, настаяцель піярскай супольнасці ў Лідзе і прабаш парафіі.

У Велікодны панядзелак капітульныя паседжанні папярэдзіў Дзень засяроджання капітульных айцоў, які правёў а. Кшыштаф Дырэк SJ, езуіт.

Згодна з піярскімі статутамі Правінцыяльны Капітул адбываецца раз на 4 гады і мае на мэце: ацэнку папярэдняга чатырохгоддзя, выбар новага Правінцыяльнана настаяцеля (правінцыяла), зацверджанне новай Правінцыяльнай Кангрэгацыі, а таксама здзейсніць планаванне  наступных заданняў на будучыню. Сёлетні Капітул праходзіць пад дэвізам “У Тваіх руках”. З аднаго боку гэты лейтматыў падкрэслівае давер Богу і складанне ў Ягоныя рукі ўсяго піярскага мінулага, сучаснасць і будучыню. З іншага боку гэты дэвіз нагадвае ўсім піярам у Правінцыі, што кожны з іх пакліканы да супольнага будавання і рэалізацыі піярскай харызмы, з клопатам і адказнасццю, бо гэта сапраўды складанае заданне ў піярскіх руках.

Дэвіз Капітула

24 красавіка падчас пленарнага пасяджэння, капітульныя айцы выбралі новага Правінцыяльнага Настаяцеля (правінцыяла) айца д-ра Матэуша Піндэльскага SP. Айцец Правінцыял выбярэ новую Правінцыяльную Кангрэгацыю (Орган кіравання Правінцыяй) якая скадаецца з чатырох асістэнтаў і прадставіць кандыдатаў Правінцыяльнаму Капітулу які павінен прагаласаваць над кожным кандыдатам на пасаду асістэнта і іх зацвердзіць.

У адной з часткаў пасяджэння Правінцыяльнага капітула, прымуць таксама ўдзел прадстаўнікі свецкіх піярскіх супрацоўнікаў, моладзь, а таксама члены Брацтва Пабожных Школаў.

Ad maius pietatis incrementum – Для большага ўзросту пабожнасці!

 

 а. Аляксандр Махнач SP, піяр

фота: www.pijarzy.pl

https://www.facebook.com/pijarzy/

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі