БХД збірае подпісы за адмену пабораў з царкоўных мерапрыемстваў

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя пачала збор подпісаў супраць абавязковых выплатаў за царкоўныя і касцёльныя мерапрыемствы, уведзеных сумнавядомай пастановай Саўміну нумар 49.

«Мы лічым, што ўвядзенне такой нормы заканадаўства як паборы з цэркваў за масавыя мерапрыемствы, прывядуць толькі да напружанасці, адмены многіх святаў і ўрачыстых працэсіяў. Некаторыя мерапрыемствы ўжо адмененыя, што выклікала негатыўны рэзананс у СМІ і мясцовых хрысціянскіх грамадах. Віна за гэта кладзецца на адпаведныя дзяржаўныя ворганы.» — сцвярджаецца ў Звароце.

«Распаўсюджванне дзеянні Пастановы і артыкула 10 Закона на грамадзян Беларусі, якія арганізоўваюць некамерцыйныя масавыя мерапрыемствы, такія як хросныя хады, пілігрымкі, паломніцтвы, масавыя хрышчэнні на адкрытым паветры ды інш., мяркуем, з’яўляецца парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкул 35 якой гарантуе нам права на свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Падпісанты Звароту патрабуюць адмяніць дзеянне Пастановы нумар 49 — у дачыненні не толькі да цэркваў, але і да ўсіх некамерцыйных арганізацыяў.

Калі хтосьці жадае далучыцца да збору подпісаў — пішыце на krynica.editor@gmail.com, мы дашлем вам бланк.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі