Пастар Валерый Шэйбак запісаў відэа з Курапатаў

На сваёй старонцы ў фэйсбук пастар царквы «Сям’я Божая» Валерый Шейбак апублікаваў відэа з урочышча Курапаты. У сваім кароткім відэа пастар сказаў:

«З групай служыцеляў мы цяпер знаходзімся ў Курапатах – гэта месца, дзе праходзілі масавыя расстрэлы людзей у перыяд сталінскіх рэпрэсій.

Іх імёны невядомыя, гэта парадка ста тысяч людзей, якія маглі б працаваць на карысць нашай краіны – яны загінулі.

І сёння мая малітва, каб Бог дапамог у нашай краіне ўстаць новым людзям, якія будуць любіць сваю краіну, свой народ і будуць працаваць для Яго.

Мы молімся за Беларусь, а ўвогуле кожнаму патрэбна пабываць тут асабіста»

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі