«Беларускі Нік Вуйчыч» Сяргей Сапоненка зладзіць творчую сустрэчу ў Мінску

У Мінску 7 мая адбудзецца творчая сустрэча з Сяргеем Сапоненка. Паралізаваны беларус прыляціць з ЗША, каб сабраныя ў Штатах грошы раздаць дзіцячым прытулкам і інтэрнатам.

Нарадзіўся беларускі Нік Вуйчыч у Гомелі, у яго дыягназавалі цяжкую форму дзіцячага цэрэбральнага паралічу. Сяргей вучыўся ў спецыялізаваным інтэрнаце. Цяпер ён штогод прылятае з ЗША у гэты інтэрнат, каб прывезці дапамогу дзецям.

У 2017 годзе Сяргей стварыў фонд «Сіла ў немачы» і пачаў дапамагаць землякам. Яго кнігі і дыскі прадаюцца на дабрачынных кірмашах і канцэртах у цэрквах ЗША і Нямеччыны. Усе сродкі ідуць у фонд, а затым – у Беларусь.

На сустрэчы ў Мінску, якую ладзіць газета “Вместе!” Сяргей распавядзе пра свой няпросты шлях, творчасць і веру ў Бога, якая ратавала яго ад смерці.

Творчы вечар адбудзецца 7 мая а 18.00 у гатэлі «Манастырскі» (вул. Кірыла і Мяфодзія, 6). Уваход вольны. Тэлефон для даведак +375292115725 (Вікторыя).

Saponenka2

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі