Беларускія праваабаронцы патрабуюць свабоды сходаў і рэлігійных мерапрыемстваў

Пастанова Савета Міністраў № 49 узрушыла ўсё беларускае грамадства.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» і іншыя праваабарончыя арганізацыі 3 траўня выдалі супольную заяву з патрабаваннем забяспечыць рэалізацыю мірных сходаў у Беларусі.

У заяве сярод іншага адзначаецца, што «з прыняццём Палатай прадстаўнікоў зменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама прыняццём у яго развіццё Пастановы Савета Міністраў № 49 сітуацыя з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў грамадзянамі краіны пагоршылася яшчэ больш, паколькі памеры выдаткаў на іх правядзенне, прадугледжаныя заканадаўствам, уяўляюць сабой сур’ёзную перашкоду ў рэалізацыі гарантаваных канстытуцыйных свабодаў.

Трэба адзначыць, што пад дзеянне заканадаўства і адпаведна Пастановы Савміна № 49 трапляюць і рэлігійныя сходы, што традыцыйна арганізуюцца прадстаўнікамі разнастайных рэлігійных канфесій. Абмежаванні ў правядзенні такіх сходаў прыводзіць і да абмежаванняў рэлігійных свабодаў.»

Праваабарончыя цэнтры Беларусі ў сваёй заяве патрабуюць:

1. унесці змены у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”, прывёўшы яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека;

2. адмяніць Пастанову № 49;

3. гарантаваць грамадзянам краіны магчымасць ажыцяўлення імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання;

4. спыніць практыку прыцягнення грамадзянаў да адказнасці за мірную рэалізацыю імі канстытуцыйных свабодаў, мірных сходаў і выказвання меркавання.

Нагадаем, у сувязі з пастановай №49 БХД арганізавала збор подпісаў супраць пабораў з цэркваў і запрашае далучацца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі