Іранскага хрысціяніна пакуль не вышлюць на смерць у Іран

Мехрдад Джамшыдзіян, іранец, які 25 гадоў пражыў у Беларусі, прыняў хрысціянства і ажаніўся, пакуль не будзе высланы ў Іран, дзе яму пагражае смяротны прысуд з-за публічнай змены ісламу на хрысціянства і сфабрыкаваных абвінавачанняў. Такое рашэнне прыняў Маскоўскі раённы суд Мінска, адправіўшы справу Джамшыдзіяна на перагляд.

Нажаль, да канчатковага рашэння Мехрдад застанецца у ізалятары часовага ўтрымання па вуліцы Акрэсціна.

Справа Мехрдада Джамшыдзіяна стала вядомай дзякуючы праваабаронцам, юрыстам і журналістам.

Іранскія спецслужбы абвінавацілі Мехрдада ў забойстве ў 2012 годзе ў Іране ягонага ўласнага брата, дзеяча апазіцыі — але высветлілася, што ў дзень забойства Мехрдад быў у Беларусі.

«Крыніца.інфо» будзе сачыць за працэсам Джамшыдзіяна далей.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі