8 самых уплывовых пар у Бібліі

Кожная сямейная пара ў Бібліі служыць для нас прыкладам. Таму ад іх мы вучымся дзвюм рэчам:

Першае. Як трэба сябе паводзіць.

Другое. Як непатрэбна сябе паводзіць. Мы павінны разумець, што не ўсё, што напісана ў Бібліі, ухваляецца Богам. Ёсць учынкі, якія ўжо дакладна не варта паўтараць…

Зразумелае, што ніводная біблейская пара не была ідэальнай, але, гледзячы на іх жыццё, мы можам зрабіць карысныя для сябе высновы.

Адам і Ева: заўсёды быць разам

Адам і Ева былі самай ідэальнай парай на зямлі. Да грэхападзення яны жылі ў поўнай гармоніі. Яны разам мелі стаснукі з Богам, разам апрацоўвалі Эдэмскі сад і разам адпачывалі.

Але ў той дзень, калі Ева апынулася адна, да яе прыйшла спакуса.

Некаторыя сямейныя пары сёння дзеля грошай, працы ці іншых прычын пакідаюць свайго сужонка на працяглы час.

Але гэта гісторыя вучыць нас пра тое, што наймацнейшыя спакусы прыходзяць тады, калі сужонак застаецца адзін.

Абрагам і Сара: разам чакаць цуд

Абрагам і Сара ўсё сваё жыццё чакалі нараджэння дзіцяці. Яны маліліся Богу і прасілі, каб стаўся цуд. Нягледзячы на тое, што працяглы час Бог маўчаў, іх вера не саслабела.

У 11-ай частцы ліста да Габрэяў, Абрагам і Сара прылічаныя да герояў веры.

Гэта пара сваім прыкладам вучыць нас працягваць верыць Богу, калі здаецца, што Ён маўчыць; працягваць верыць Богу, калі на гарызонце не бачна выніку.

Якаў і Рахіль: радыкальная ахвяра

Якаў так моцна кахаў Рахіль, што з радасцю пагадзіўся працаваць за яе 7 гадоў! (цэлых сем гадоў, Карл!). Цікава адзначыць, што гэтыя 7 гадоў здаліся яму як 7 дзён!

Павел піша ў лісце да Эфесянаў 4:25 «Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос умілаваў Царкву і аддаў сябе за яе».

Сапраўдная любоў выяўляецца ў цяжкія часы. Сапраўднае любоў ахвярная.

На што ты гатоў пайсці дзеля сваёй жонкі, мужа?

Элкана і Ганна: не папракаць, а падтрымліваць

Ганна была бясплоднай. Гэта сітуацыя заганяла яе ў дэпрэсію, з-за чаго яна не хацела есці і ўвесь час плакала. Муж не папракаў Ганну, у адрозненні ад суперніцы Фенаны, а ўвесь час натхняў яе і суцяшаў.

Гэта пара сваім прыкладам вучыць нас падтрымліваць адзін аднаго, калі справы ідуць не па плане; падтрымліваць адзін аднаго, калі не ўсё атрымваецца.

Рут і Ваоз: незалежна ад твайго мінулага, у цябе ёсць будучыня!

Жыццё Рут, здавалася, ужо скончылася. Яна страціла свайго першага мужа, апынулася ў чужой краіне і не ведала мясцовай мовы.

Па законе Майсея, быўшы мідзіаніцянкай, Рут нават не мела права быць паўнапраўнай грамадзянкай Ізраіля.

Але гэта жанчына змагла пераадолець усе цяжкасці, выйшла другі раз замуж. Яна стала першапачынальніцай царскага роду і нават увайшла ў радавод Ісуса!

Гэта гісторыя вучыць нас пра тое, што кожны з нас, ня гледзячы на мінулыя грахі і памылкі, мае вялікую будучыню з Богам!

Асія і Гамер: абсалютнае каханне

Гісторыя Асіі і Гамеры гэта гісторыя прабачэння і прымірэння. Вельмі часта мужы кажуць: «Калі б мая жонка змянілася, то я па-іншаму б да яе ставіўся». Многія пары жывуць дзесяцігадовымі крыўдамі, непрабачэннем, разбураючы тым самым свой шлюб.

Гісторыя Асіі і Гамер вучыць нас кахаць, нават калі паводзіны сужонка далёкія ад дасканаласці.

Іосіф і Марыя: давер адзін аднаму

Пасля сваіх заручын з Марыяй, Іосіф сутыкнуўся з вялікімі выклікамі ў жыцці: як прыняць рэальнасць таго, што Марыя кажа? Верыць ёй ці не?

Давер гэта самая важная частка ў кожных адносінах. Дзе няма даверу, там рэўнасць, скандалы і сваркі. Адносіны Іосіфа і Марыі вучаць нас пра глыбокае прысвячэнне і давер адзін аднаму.

Прыскіла і Акіла: служыць Богу разам

Пріскіла і Акіла былі евангелістамі. Удзень яны разам навучалі Евангеллю, а ўвечар разам рабілі намёты. Яны з’яўляюцца яркім прыкладам таго, наколькі важна служыць Богу ў пары.

Я веру, што наймацнейшыя цэрквы там, дзе муж і жонка не толькі падтрымваюць адзін аднаго, але і служаць разам адной камандай. А не так, што муж знаходзіцца ў служэнні, а жонка нават не ведае як называецца іх царква.

Супольныя служэнні — самыя эфектыўныя і дабраславёныя.

Аўтар Раман Савачка

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі