У Мінску салдата-баптыста давялі да спробы суіцыду

На тэрыторыі 120-й механізаванай брыгады, што ва Ўруччы, здзекі афіцэра з ваенаслужачых прывялі да спробы суіцыду: 21-гадовы салдат, вернік баптысцкай царквы Андрэй Макаед выкінуўся з вакна чацвёртага паверха і зараз у цяжкім стане ў шпіталі.

Абвінавачаны, маёр Віталь Ч., паводле сведчанняў салдатаў, практыкаваў сістэматычныя здзекі з падначаленых: той жа Андрэй Макаед, напрыклад, аднойчы вымушаны быў 6 гадзінаў стаяць у поўнай выпраўцы і цёплым абмундзіраванні перад дзвярыма ягонага кабінета. У дзень трагедыі маёр парваў дазволы на звальненне Андрэя і некаторых ягоных саслужыўцаў.

Што характэрна, з сайту Міністэрства абароны ўжо выдалілі адзіную згадку пра тое, што такі маёр увогуле служыць у войску, а сам маёр нават не ўзяты пад варту.

Андрэй Макаед ужо перанёс некалькі аперацыяў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі